A+ A A-


Зверствы ўкраінскіх сілавікоў (відэа)

Оцените материал
(0 голосов)

У інтэрнэт трапілі відэаматэрыялы жорсткага збіцця міліцыянтамі затрыманых падчас нядзельнай дэманстрацыі ў Кіеве. (Асцярожна, жорсткасць і лаянка)

Пасля спробы штурму Адміністрацыі прэзідэнта ў Кіеве беркутаўцы, што ўжо «зачысцілі» тэрыторыю, збівалі таксама мінакоў, якія апынуліся на іхным шляху. Практычна кожны з міліцыянтаў, што прабеглі па вуліцы, ударылі двух спатканых мінакоў і трэцяга, які, мяркуючы з усяго, паспяшаўся ім на дапамогу. Міліцыянты таксама вырвалі з рук сваіх ахвяраў тэлефоны ды разбілі іх аб асфальт.



2.12.2013: Збіццё мінакоў каля Адміністрацыі прэзідэнта

На другім відэа добра відаць, як спецназаўцы прыводзяць людзей на тэрыторыю, якая, відавочна, была іхным месцам перадыслакацыі, і жорстка пачынаюць збіваць ляжачых на зямлі і бяззбройных людзей дручкамі і нагамі. Некаторыя са збіваных былі закутыя ў кайданкі і не ўяўлялі ніякай пагрозы. Сілавікі крычалі на затрыманых, зневажалі іх лаянкаю, ставіліся вельмі агрэсіўна.

У экзекуцыі прымалі ўдзел на толькі беркутаўцы, але і працaўнікі «звычайнай міліцыі». На 19-й секундзе відэа выразна відаць, як міліцыянт б’е нагою закутага ў кайданкі чалавека, які ляжыць на зямлі, пры гэтым размаўляючы праз тэлефон.
 


2.12.2013: Міліцыянты збіваюць ляжачых і скутых пратэстоўцаў

Улічваючы, што ніхто з праваахоўнікаў не рэагаваў на прысутнасць камеры, можна меркаваць, што відэа здымаў нехта з іхных калег.

На яшчэ адным з відэа бачна, як міліцыянты падляцелі да аператара «Euronews» і пачалі яго лупцаваць.
 


2.12.2013: Збіццё аператара "Euronews"


belsat.eu, паводле zn.ua

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.