A+ A A-


Лаўрынас Кашчунас: Мы за суверэнную Беларусь

Оцените материал
(12 голосов)
Лаўрынас Кашчунас Лаўрынас Кашчунас

Суверэннай і дэмакратычнай Беларусь будзе толькі ў тым выпадку, калі стане нацыянальнай дзяржавай, якая лічыць сябе часткай еўрапейскай цывілізацыі.


У такой Беларусі зацікаўлена Літва. Аднак перашкодай на гэтым шляху з’яўляецца рэжым Лукашэнкі, які адрынае любыя крытэрыі дэмакратыі, пра што сведчаць нядаўнія парламенцкія выбары ў Беларусі, дзе не былі выкананыя фундаментальныя прынцыпы свабоды.

Як да гэтага ставіцца і якой мусціць быць пазіцыя Літвы ў дачыненні да цяперашняй Беларусі? Гэтым пытанням прысвечаны зварот кіраўніка дэпутацкай групы «За дэмакратычную Беларусь» у Сойме Літвы Лаўрынаса Кашчунаса да міністра замежных спраў Лінаса Лінкявічуса, апублікаваны на сайце літоўскіх кансерватараў.

«Беларусь з'яўляецца закладніцай асабістага кіравання Лукашэнкі, а ён усяго толькі губернатар Расеі», – перасцерагае Кашчунас. На яго думку, лічыць Лукашэнку гарантам суверэнітэту Беларусі – памылка. «Ён – палітык, які ў абмен на захаванне свайго палітычнага рэжыму і асабістых гарантый бяспекі пастаянна гандлюе суверэнітэтам Беларусі і выкарыстоўвае любы палітычны флірт з Захадам выключна ў якасці рычага для сваіх стасункаў з Крамлём. Лукашэнка выдатна разумее, што любыя сур'ёзныя дэмакратычныя рэформы таксама будуць азначаць і пачатак канца яго палітычнага рэжыму», – упэўнены Кашчунас.

На думку палітыка, у такіх варунках прыярытэтам для Літвы павінна стаць прадухіленне запуску Беларускай АЭС. Гэтага можна дасягнуць шляхам стварэння рэгіянальнага блока, які б адмовіўся купляць электраэнергію з БелАЭС, а таксама з дапамогай дыпламатычных высілкаў Літвы, якія звяжуць усе карысныя для афіцыйнага Мінска інструменты супрацоўніцтва з ЕС з пытаннем Астравецкай станцыі.

«Доўгатэрміновая мэта Літвы – суверэнная і дэмакратычная Беларусь, што ў прынцыпе магчыма толькі ў тым выпадку, калі Беларусь стане нацыянальнай дзяржавай, якая лічыць сябе часткай еўрапейскай цывілізацыі. Літва таксама можа зрабіць свой унёсак у гэта, падтрымліваючы праекты агульнай (еўрапейскай) гістарычнай памяці, умацоўваючы супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю і дэмакратычнай апазіцыяй Беларусі», – мяркуе Лаўрынас Кашчунас.

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.