Чаго чакаць ад перамоваў на пасяджэнні трохбаковай кантактнай групы (Украіна - АБСЕ - Расія) з удзелам прадстаўнікоў ДНР і ЛНР па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны, якія плануецца працягнуць 5 верасня ў Мінску? На гэта пытанне адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валер Карбалевіч.
Валер Карбалевіч:
На гэтых перамовах можна дасягнуць вырашэння нейкіх лакальных праблем: вызваленне палонных ці абмен закладнікамі, нейкі доступ гуманітарных грузаў. Гэта цалкам рэальна. Што тычыцца глабальнага ўрэгулявання праблемы, то я лічу, што такія пытанні на такім узроўні не вырашаюцца. Узровень перамоўшчыкаў занадта нізкі і несурьёзны, а для вырашэння гэтага глабальнага пытання патрэбна палітычная воля.
Хутчэй можна гаварыць пра нейкае ўрэгуляванне падчас кантактаў прэзідэнтаў – з'явілася інфармацыя, што былі тэлефонныя перамовы паміж Пуціным і Парашэнка. Вось на такім узроўні гэтыя праблемы вырашыць можна. Хаця і на такім узроўні зрабіць гэта цяжка.