Logo
 Версия для печати

ЕЗ ставіць пагадненне аб партнёрстве з Менскам у залежнасць ад БелАЭС

Оцените материал
(8 голосов)

Пагадненне аб партнёрстве ЕЗ-Беларусь падпішуць толькі ў выпадку дасягнення дамоўленасці па Беларускай АЭС.


Еўразвяз будзе гатовы падпісаць новы дакумент пра ўзаемаадносіны з Беларуссю (так званыя «Прыярытэты партнёрства») толькі ў выпадку дасягнення дамоўленасці адносна Беларускай атамнай электрастанцыі (БелАЭС), якая будуецца ў Астраўцы.

Пра гэта заявіў цяперашні еўракамісар па палітыцы суседства і пытаннях пашырэння Ёханэс Хан, выступаючы на пасяджэнні камітэта Еўрапарламента па замежных справах у Брусэлі 7 лістапада, паведамляе DW.

Асноўнай тэмай пасяджэння стала будучыня пашырэння Еўразвязу, аднак еўрадэпутаты спыталі Хана і пра адносіны з Беларуссю. «Наша мэта - завяршыць, нарэшце, працу над «Прыярытэтамі партнёрства». У гэтым выпадку вынік залежыць ад таго, ці знойдзем мы рашэнне па АЭС у Астраўцы», - заявіў еўракамісар.

Як вядома, Брусэль і Менск вядуць перамовы аб дакуменце пад назвай «Прыярытэты партнёрства». У Еўразвязе заяўляюць, што гэта пагадненне, закліканае стварыць новыя рамкі для ўзаемадзеяння, азначае «новы этап» у стасунках з Беларуссю.

Будаўніцтва АЭС у Беларусі выклікае незадаволенасць у Літве, бо станцыя знаходзіцца ў 50 кіламетрах ад яе сталіцы Вільні. Першы энэргаблок БелАЭС плануюць запусціць у 2020 годзе.

У наступнай Еўракамісіі Ёханэс Хан атрымае іншы партфель, а палітыкай суседства будзе займацца іншы еўракамісар. Зрэшты, чакаць змены пазіцыі ЕЗ у пытанні «Прыярытэтаў партнёрства» і БелАЭС не варта, бо замежную палітыку ЕЗ вызначаюць яго дзяржавы-удзельніцы, якія прымаюць рашэнні аднагалосна.