17 ліпеня ў сталічным офісе АГП адбылося першае пасяджэнне аргкамітэту традыцыйнага футбольнага турніру «Кубак Свабоды» імя Генадзя Карпенкі, у якім бяруць удзел каманды дэмакратычных партый і рухаў.
Удзел у пасяджэнні ўзялі прадстаўнікі пяці палітычных і грамадскіх арганізацый: АГП, БАЖ, «Беларускага Руху», Партыі БНФ і Руху «За Свабоду».
Былі разгледжаныя арганізацыйныя пытанні. Удзельнікі вызначылі папярэднюю дату правядзення турніру – 18 ці 19 жніўня. Наступны крок – пошук футбольнай пляцоўкі на прызначаныя дні.
Плануецца, што ўдзел у спаборніцтве возьмуць 8 каманд, якія ўдзельнічалі ў папярэднім турніры. Гэта каманды АГП, БАЖ, «Беларускага Руху», Партыі БНФ, БСДП (Грамада), БХД, Партыі «Зялёныя», Руху «За Свабоду!».
Рэгламент турніру застаўся без зменаў.
Фота Генадзя Верацінскага