Logo
 Версия для печати

Варняны да і пасля запуску АЭС

Оцените материал
(10 голосов)

Сёння жыхары селішчаў, якія месцяцца вакол атамнай станцыі, не ўсведамляюць пагроз, якія нясе запуск БелАЭС, а пытанне, як засцерагчыся ад іх, застаецца без адказу.  


Тым не менш перамены непазбежныя…

– Калі атамная электрастанцыя будзе ўведзена ў эксплуатацыю, у нас узнікне шэраг пытанняў, – адзначае ў інтэрвью ucpb.org актывіст антыядзернага руху з Варнянаў Мікалай Уласевіч. –  Перш за ўсё – бяспекі і забеспячэння неабходных умоў для існавання людзей ў гэтых досыць небяспечных умовах, у тым ліку экалагічных.

Справа ў тым, што ад атамнай станцыі сыходзіць пагроза ўзнікнення дыфузнай радыяцыі. У пэўных памерах яна шкодная для людзей. Гэта небачная пагроза, якая будзе накаплівацца і пэўным чынам праяўляцца. Асабліва небяспечная яна для тых, хто менш за ўсё абаронены: для дзяцей, жанчын ў рэпрадукцыйным узросце.

Акрамя таго, зменіцца мікраклімат, таму што выпарэнні, якія будуць у выніку працы АЭС, як сведчаць некаторыя эксперты, прывядуць да  ўзнікнення ў радыусе 30 кіламетраў (а магчыма і большым) кіслотных дажджоў. Гэта вельмі вялікая небяспека.

Больш за тое, мы апынёмся ў зоне радыёлакацыйнага забруджвання, бо побач з Варнянамі будуецца яшчэ і радыёлакацыйная ваенная частка. А ў саміх Варнянах ужо ў стадыі завяршэння знаходзіцца адзін з яе аб’ектаў. Мы ведаем, што нават лініі электраперадач уяўляюць небяспеку, што ж тычыцца радыёлакацыйных выпраменьванняў, то яны будуць несці яшчэ большую небяспеку.

–  Ці ўсведамляюць людзі гэтыя пагрозы?

– Я ўпэўнены, што ўсведамляе толькі невялікая частка – найбольш адукаваная. Але нават яны спадзяюцца на нейкі авось – авось не закране. Большасць людзей пра гэта не ведае. Яны вядуцца на штодзённую прапаганду, на абяцанкі ўладаў, што тут усё будзе добра і бяспечна, што гэта нейкі рай, і бяда нікога не закране. На самой справе гэта не так, і пра гэта трэба казаць.