A+ A A-


У Мінкульт перадалі 10500 подпісаў за бел-чырвона-белы сцяг

Оцените материал
(5 голосов)

Актывiст Змiцер Дашкевiч разам з паплечнiкамi 27 кастрычніка аднеслi ў Мiнiстэрства культуры больш за 10 тысяч подпiсаў за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

Збор подпісаў праходзіў у Мінску з 19 верасня па 19 кастрычніка, паведамляе Наша Ніва.  Дашкевіч прыйшоў сёння з шасцю хлопцамi, якiя назбiралi асноўную колькасць подпiсаў.

«Мяркую, мы гэтым прыкладам засведчылi, што ў Беларусi можна працаваць i камунiкаваць з грамадствам. Галоўнае — мы справiлiся».

Дашкевiч прынёс сцяг у падарунак для мiнiстэрства. «Подпiсы збiралiся не раз, i Мiнкульт у адным са сваiх адказаў заявiў, што няма сцяга, якi можна прызнаць гiстарычнай каштоўнасцю. Таму мы прыкладзем сцяг да подпiсаў, нават падарым яго!», — сказаў ён.

У кабiнеце №605 Змiтра спыталi, цi гэта ён падаваў калектыўны зварот праз iнтэрнэт. Пасля станоўчага адказу супрацоўнiцы заявiлi, што адказ на лiст з электроннымi подпiсамi ўжо адпраўлены. Змiцер адказаў, што нiчога не атрымоўваў i папрасiў асобна прыняць фiзiчныя подпiсы.

«Мы зрабiлi копii подпiсаў на той выпадак, калi вы iх згубiце», — iранiзаваў Дашкевiч.

Супрацоўнiкi прапанавалi ўручную падлiчыць кожны подпic. Зміцер прапанаваў падлiчыць аркушы са зваротамi, бо на кожнай паперцы аднолькавая колькасць подпiсаў. У выніку супрацоўнiкi выдалi рэгiстрацыйную паперку i паабяцалi падлiчыць усе перададзеныя подпiсы.

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.