A+ A A-


У Гомлі 25 сакавіка будуць канцэрт і экскурсія

Оцените материал
(10 голосов)
Уладзімер Кацора Уладзімер Кацора

Сотую гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі ў Гомлі адзначаць сьвяточным канцэртам і гістарычнай экскурсіяй па мясьцінах, зьвязаных з тагачаснымі падзеямі й асобамі.


Такі фармат зацьвердзіў Гомельскі грамадзкі арганізацыйны камітэт сьвяткаваньня юбілейнай даты, паведаміў Радыё Свабода сябра аргкамітэту, актывіст АГП Уладзімер Кацора.

25 сакавіка плянуецца таксама традыцыйны аб’езд месцаў нараджэньня ці пахаваньня асобаў, якія спрычыніліся да ўмацаваньня беларускай дзяржаўнасьці: Палуты Бадуновай, Цімоха Вострыкава, Рыгора Клімовіча, Міхася Жызьнеўскага.

Напярэдадні юбілейнай даты заплянаваная прэзэнтацыя кнігі гісторыка Валянціны Лебедзевай: «Пакліканая Свабодай. Нарыс жыцьця і дзейнасьці Палуты Бадуновай».

У межах сьвяточных падзей у грамадзка-палітычным цэнтры ўжо адбыліся сустрэчы з доктарам гістарычных навук, выкладчыкам Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны Рыгорам Лазько і кандыдатам гістарычных навук Уладзімерам Ляхоўскім зь Менску. Яны расказалі гамельчукам пра асноўныя чыньнікі нацыянальна-дзяржаўнага адраджэньня ў 1914-1918 гадах і дзяржаўных сымбалях БНР.

На прапановы грамадзкага аргкамітэту сумесна адсьвяткаваць 100-годзьдзе аднаўленьня беларускай дзяржаўнасьці, увекавечыць памяць ураджэнкі Навабеліцы, міністра апекі першага ўраду БНР Палуты Бадуновай мясцовыя ўлады адказалі адмовай.



Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.