A+ A A-


Школа імя Чарнова запрашае прадпрымальнікаў на трэнінгі

Оцените материал
(9 голосов)

14 студзеня на прэсавай канферэнцыі, якую зладзілі лідэры Аб’яднанай грамадзянскай партыі, прагучалі прапановы, як дапамагчы ІП у супрацьстаянні з уладамі.


«Прапанова датычыць аказання дапамогі, каб зрабіць індывідуальных прадпрымальнікаў больш эфектыўнымі ў той інфармацыйнай вайне, якая вядзецца супраць іх афіцыйнай прапагандай, – кажа лідэр партыі Анатоль Лябедзька. – Як аказалася, гэтыя людзі, якія шмат чаго дамагліся ў сваім жыцці, некамфортна адчуваюць сябе ў інтэрнэце, сацыяльных сетках і не здольныя як след патлумачыць звычайным грамадзянам, што насамрэч стаіць за гэтым канфліктам. І тое, што насуперак ім распаўсюджваюцца міфы, маўляў, індывідуальныя прадпрымальнікі парушаюць нейкія міжнародныя абавязкі, узятыя Беларуссю ў фармаце Еўразвязу, што яны наносяць нейкую шкоду здароўю звычайных людзей. Усё гэта міфы, і з гэтым трэба змагацца! Мы можам дапамагчы ІП, арганізаваўшы трэнінгі, дзе распавядзём, як можна працаваць у сацыяльных сетках эфектыўна. Наша прапанова неўзабаве будзе сфармуляваная канкрэтна, каб ужо ў лютым такія трэнінгі арганізаваць і правесці».

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.