A+ A A-


Салігорскі Савет дэпутатаў пазбягае прынцыпу адкрытасці і галоснасці

Оцените материал
(5 голосов)
Леанід Мархотка Леанід Мархотка

Да такой высновы прыйшоў сябра АГП, рэгіянальны прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага Камітэту Леанід Мархотка пасля ліставання са старшынёй Савета Лідзіяй Клішэвіч.


Яшчэ ў траўні спадар Мархотка дамогся публікацыі Рэгламенту працы мясцовага Савета дэпутатаў у адкрытым доступе. Тады выявілася, што згодна з закладзенымі ў Рэгламенце прынцыпамі адкрытасці і галоснасці на сесіях Савета могуць прысутнічаць прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, паведамляе сайт ПЦ "Вясна".

- Як рэгіянальны прадстаўнік афіцыйна зарэгістраванага Рэспубліканскага праваабарончага грамадскага аб’яднання “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” я накіраваў у Савет дэпутатаў зварот з просьбай прадставіць мне магчымасць прысутнічаць на сесіях, загаддзя паведамляючы пра час і месца правядзення чарговай сесіі, - кажа Леанід Мархотка. - На свой запыт я атрымаў ад старшыні Савета Лідзіі Клішэвіч досыць дзіўную прапанову загаддзя вызначыцца з пэўнай сесіяй, каб Савет мог прыняць рашэнне аб маім запрашэнні на яе. У адпаведнасці з гэтым афіцыйным тлумачэннем я даслаў ліст аб сваім жаданні прысутнічаць у якасці прадстаўніка грамадскага аб’яднання на кожным чарговым паседжанні сесіі Савета.

Аднак запрашэння на паседжанні сесіі Савета салігорскі правабаронца так і не дачакаўся. Замест адказу па сутнасці Леанід Мархотка атрымаў прапанову адсочваць з’яўленне інфармацыі аб правядзенні адкрытых паседжанняў у публічнай прасторы.

- Фактычна Савет дэпутатаў ухіліўся ад выканання задэклараванага ў сваім жа Рэгламенце прынцыпа адкрытасці і галоснасці. Пры жаданні можна ж проста на электронную скрыню даслаць адпаведнае паведамленне. Усё ж дваццаць першае стагоддзе на двары, і я не мінак з вуліцы, а прадстаўнік грамадскасці, - заўважае праваабаронца. - Але бачыць незалежнага назіральніка на сесіях дэпутаты, як бачна, жадання не выяўляюць. Замест гэтага дасылаюць мне лісты з вытрымкамі з заканадаўства, пра якія іх ніхто не прасіў. Паспрабуем з гэтай нагоды звярнуцца са скаргай у абласны Савет. Магчыма, там да прынцыпа адкрытасці і галоснасці паставяцца больш адказна.

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.