A+ A A-


Салігорск: Леанід Мархотка дамагаецца ад уладаў галоснасці і празрыстасці

Оцените материал
(3 голосов)
Леанід Мархотка Леанід Мархотка

Салігорскі сябра АГП, праваабаронца Леанід Мархотка дамагаецца адкрытасці, празрыстасці і галоснасці ў працы мясцовага Савета дэпутатаў. 


Ягонымі першымі дасягненнямі стала апублікаванне спісу дэпутатаў з пазнакамі аб месцы іх працы і займаных пасадах і Рэгламента працы Савета дэпутатаў, паведамляе сайт праваабарончага цэнтра "Вясна".

- Паводле заканадаўства дзейнасць органаў мясцовага самакіравання ажыццяўляецца ў адпаведнасці з прынцыпамі галоснасці і адкрытасці. Аднак дагэтуль грамадзяне не маглі пабачыць у публічным доступе Рэгламент працы Савета дэпутатаў. Нават спісу дэпутатаў з пазнакамі аб месцы іх працы і займаных пасадах не было на афіцыйным сайце мясцовых уладаў, - кажа Леанід Мархотка. - У адкрытым доступе гэтая інфармацыя з’явілася толькі пасля майго афіцыйнага звароту з гэтай нагоды. А выбры, між іншым, адбыліся ўжо два гады таму. Цяпер і Рэгламент і спіс дэпутатаў з кароткай інфармацыяй аб іх можна пабачыць анлайн.

У адпаведнасці з апублікаваным Рэгламентам, “сесіі Савета праводзяцца адкрыта і галосна” і “на сесіях Савета могуць прысутнічаць… прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў”. Цяпер Леанід Мархотка, як прадстаўнік Рэспубліканскага праваабарончага грамадскага аб’яднання “Беларускі Хельсінкскі Камітэт”, дамагаецца прадстаўлення яму такой магчымасці.

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.