Logo
 Версия для печати

Рымашэўскі: Адстаўка Лукашэнкі – першы крок да спынення карупцыі

Оцените материал
(10 голосов)

У Беларусі працягваецца збор подпісаў пад петыцыяй «Лукашэнку – у адстаўку!»


«Я паставіў свой подпіс за адстаўку Аляксандра Лукашэнкі і дзейснага ўраду, таму што праблем у беларускага грамадства шмат, але аснова адна – гэта карумпаваная ўлада, – патлумачыў сайту ucpb.org сваю пазіцыю адзін з падпісантаў, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі. – Корань карупцыі ў тым, што ў нас няма свабодных выбараў. Адпаведныя чыноўнікі і першы з іх Аляксандр Лукашэнка не нясуць адказнасці перад беларускім народам за свае дзеянні. Але, з іншага боку, ён як абсалютны кіраўнік дзяржавы нясе адказнасць за увесь той эканамічны, палітычны, сацыяльны стан, у якім апынулася наша грамадства. Таму змена ўлады – адстаўка ўраду, адстаўка галоўнага чыноўніка Аляксандра Лукашэнкі – гэта першы крок да спынення карупцыі, спынення збяднення беларускага народа, крок да лепшага жыцця ў Беларусі».

Падпісаць петыцыю «Лукашэнку – у адстаўку!» можна ў офісах АГП і вось тут: «Лукашэнка – у адстаўку!» электронная петыцыя.