У Жлобіне невядомыя напалі на мясцовага жыхара з нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыяй. 32-гадовага Аляксандра моцна збілі, знялі з яго вопратку, парвалі кашулю І футболку. Маладога чалавека.абражалі, прычым здымалі ўсё гэтя на відэакамеру і прымушалі гаварыць на камеру, што ён - гей і "спіць з малалеткамі". У Аляксандра забралі І разбілі мабільны тэлефонён, пагражалі "парэзаць на кавалачкі".
Адміністрацыя інтэрнату былога заводу "Рытм" у Рэчыцы мае намер распачаць рамонт у будынку інтэрнату. Дзеля гэтага жыхароў некалькіх паверхаў загадалі перасяліцца ў гатэльныя нумары, якія месцяцца на першых трох паверхах. Пасля рамонту, інтэрнат плануюць перавесьці ў статус шматкватэрнага дому, а кватэры прадаць.
Гомельскае абласное ўпраўленне Следчага камітэту выклікала для апытання ў якасці сведкі па крымінальнай справе праваабаронцу, старшыню Гомельскага аддзялення РГА "Прававая ініцыятыва" Леаніда Судаленка. Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу па частцы 2 артыкула 343 КК (распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў з выкарыстаннем сеткі інтэрнэт) па факце распаўсюду парнаграфічных ролікаў нібыта з электроннай скрынкі, якаючы належыць праваабаронцу - (
Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
).
Суд Светлагорскага раёну скончыў разгляд грамадзянскай справы па зыску грамадскага актывіста, інваліда-вазочніка першай групы Юрыя Ляшэнкі да супрацоўнікаў хуткай дапамогі. Заяўнік прасіў прызнаць дзеянні медыкаў, якія затрымалі яго на адзіночным пікеце І завезлі ў шпіталь супраць яго волі, незаконнымі. Суддзя Уладзімір Сцяпанаў вынес рашэнне - скаргу Юрыя Ляшэнкі ня задаволіць, дзеянні медыкаў прызнаць правамернымі.
Следчы камітэт спыніў крымінальную справу паводле артыкулу 281 КК (незаконная здабыча рыбы) супраць пракурора Петрыкаўскага раёну Уладзіміра Бобеля ў сувязі з тым, што пракурор дзейна раскаяўся.
Выйшаў чарговы выпуск праваабарончага бюллетэня "Стратэгічная цяжба". На старонках выдання можна азнаёміцца з рашэннем Камітэта ААН па правах чалавека "Леанід Судаленка супраць Беларусі", якое прынята на апошняй 113-й вясновай сэсіі 2015 году.
Euroradio.паведамляе, што ў Чачэрскім раёне на мінулых прэзідэнцкіх выбарах усе скрыні былі празрыстымі: і для датэрміновага галасавання і для асноўнага дня. Праваабаронца Леанід Судаленка ўвогуле здзіўляецца інфармацыі пра празрыстыя скрыні і кажа, што ў Чачэрскім район незалежных назіральнікаў дакладна не было.
Дайжэст: Гомельская Вясна