Logo
 Версия для печати

Няпомняшчых пратэстуе супраць блакіроўкі незалежных СМІ

Оцените материал
(9 голосов)
Уладзімір Няпомняшчых Уладзімір Няпомняшчых

Сябра АГП Уладзімір Няпомняшчых з Гомеля падаў заяўку ў гарвыканкам на правядзенне 3 студзеня адзіночнага пікета "Не - блакіроўцы сайта "Беларускі партызан".


Аб праблемах з доступам да сайту чытачы паведамілі 14 снежня. Пазней стала вядома, што апазіцыйны сайт, заснаваны Паўлам Шэрэметам, быў заблакаваны рашэннем Міністэрства інфармацыі. Блакіроўка рэсурсу адбылася без тлумачэння прычынаў і папярэджання рэдакцыі.

"Ідзе ціск на незалежныя сродкі СМІ, - адзначыў у каментары "Гомельскай вясне" Уладзімір Няпомняшчых, - улады не ўказалі прычыну чаму заблакаваны гэты рэсурс. Магчыма і правільна яны зрабілі, але тады няхай патлумачаць грамадскасці. Я вырашыў выйсці з пікетам, каб прыцягнуць увагу людзей, улады на недапушчальнасць такіх дзеянняў адносна СМІ. Наяўнасць незалежных выданняў вельмі важна для людзей, якія цікавяцца грамадска-палітычным жыццём у Беларусі. Што мне глядзець? Памёт Кіселёва з Салаў’ёвым? Я аддаю перавагу незалежным СМІ, якім я цалкам давяраю, бо не раз сутыкаўся з бязмежжам улады. Мяне пазбаўляюць канстытуцыйнага права на атрыманне прўдзівай інфармацыі праз блакіроўку сайта “Беларускі партызан”.

У выпадку адмовы ў правядзенні пікету Уладзімір Няпомняшчых мае намер абскардзіць рашэнне гарвыканкаму аб адмове, а потым звярнуцца ў Камітэт па правах чалавека  ў ААН.