Николай Козлов прокомментировал позицию Объединенной гражданской партии:
– Кремль и Красный дом сейчас сидят, затаив дыхание и потирая ручки – неужели удастся, наконец, избавиться от БелСАТа. Так вот надо понимать, что в случае, если БелСАТ по каким-то причинам прекратит свою мужественную работу в Беларуси, эту пустоту заполнит БТ и русский мир... БелСАТ – это один из немногих альтернативных источников информации. Сегодня он нужен не только активистам политических организаций, но и обычным людям, которые хотят перемен.
Заява салідарнасці з тэлеканалам «Белсат»
За 10 гадоў, якія мінулі з моманту стварэнне тэлеканала, Белсат сфармаваў сталае кола гледачоў і прыхільнікаў. Аўдыторыя канала нязменна пашыраецца – і ён застаецца адзінай незалежнай крыніцай інфармацыі (актуальных навінаў Беларусі і свету, якаснай аналітыкі, гістарычных і культурніцкіх праграмаў) у тэлевізійным фармаце.
Праца адбываецца на фоне няспынных рэпрэсіяў супраць журналістаў канала – штрафы, абмежаванне выезду і нават свабоды, перманентныя адмовы ў акрэдытацыі ў Беларусі, беспадстаўныя абвінавачванні і затрыманні.
Адсутнасць мачымасці легальнай працы ў Беларусі і камерцыйнага складніку рэгулярна ставіць Белсат пад пагрозу.
За апошні год улады Беларусі актывізавалі ціск на недзяржаўныя беларускія СМІ. Абмежаваны доступ да сайтаў “Белпартызан” і “Хартыя’97”, адбылася атака на журналістаў інфармацыйнай агенцыі БелаПАН і парталу TUT.by.
Але асабліва часта і рэгулярна апошнім часам менавіта Белсат становіцца аб’ектам дыскрэдытацыйных кампаній і правакацый з боку афіцыйных беларускіх і расійскіх медыяў.
Ва ўмовах узмацнення ціску на Беларусь з боку Расіі, у тым ліку і на інфармацыйным полі, Белсат застаецца адзінай тэлевізійнай крыніцай незалежнай інфармацыіі ды ўзмацнення беларускай тоеснасці.
У гэтай сітуацыі мы застаемся ўдзячнымі грамадзянскай супольнасці, грамадзянам і палітыкам Польшы за спрыянне ў стварэнні праекта, які паслядоўна падтрымліваецца, незалежна ад палітычных зменаў у Польшы.
Значэнне і ўплыў Белсату на павышэння ўзроўню свядомасці і дэмакратызацыі беларускага грамадства цяжка пераацаніць.
Белсат Жыві!
Мікалай Казлоў, Аб’яднаная грамадзянская партыя
Віталь, Рымашэўскі, Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя
Юрый Губарэвіч, Рух “За Свабоду”
Генадзь Федыніч, Прафсаюз РЭП