A+ A A-


Лагвінцу адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты

Оцените материал
(3 голосов)

Прадстаўніку Правацэнтрысцкай кааліцыі і Руху "За свабоду" Алесю Лагвінцу 8 жніўня адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў шостага склікання.


Камісія па Сухараўскай акрузе №101 г. Мінска адмовіла Алесю Лагвінцу ў рэгістрацыі па прычыне двух вынесенных раней папярэджанняў: нібыта за раздачу ўлётак і нібыта подкуп выбарцаў, паведамляе сайт spring96.org

Аднак, Алесь Лагвінец настроены на далейшую працу, бо бачыць шэраг праблемаў у акрузе, і не выключае магчымасць правядзення кампаніі байкота ў 101 выбарчай акрузе. Таксама, ён плануе абскардзіць рашэнне аб не рэгістрацыі ў Мінскую гарадскую тэрытарыяльную выбарчую камісію.

Нагадаем, Алесь Лагвінец быў двойчы папярэджаны акруговай камісіяй 29 ліпеня.  

Першае папярэджанне было вынесена пісьмова за парушэнне патрабаванняў ч. 10 ст. 61 Выбарчага кодэкса, а таксама “невыкананне абмежаванняў пры зборы подпісаў выбаршчыкаў, што было выказана ў раздачы друкаваных матэрыялаў выбаршчыкам пры зборы подпісаў, а таксама ўзнагароджанні выбаршчыкаў за ўнясенне подпісу ў падпісныя лісты”. А другое - было вынесена вусна за канцэрт Лявона Вольскага, які адбыўся 27 ліпеня ў мікрараёне “Сухарава” і сабраў каля 1500 чалавек.

5 жніўня Мінская гарадская выбарчая камісія не задаволіла скаргу Алеся Лагвінца і пакінула папярэджанне, вынесенае акруговай камісіяй, без зменаў.

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.