A+ A A-


Іўе - ні басейна, ні асфальту, моладзь уцякае

Оцените материал
(10 голосов)

Дробязі? Але з іх складаецца жыццё. Безнадзейнасць ўжо не прыкрыць весялухай святаў, прымусовымі суботнікамі і абяцанкамі, — лічыць Ірына Давідовіч

Наша гутарка сёння — з Ірынай Давідовіч, кандыдатам у парламент, якая падняла ў Іўі шмат сур'ёзных пытанняў падчас мінулай кампаніі. Як жывуць людзі ў Іўе? Хто як выжывае? З чым звязваюць надзеі на будучыню?

— Калі глянуць з наскоку на Іўе, асабліва ў ясны дзень, то здаецца, што тут ўсё выдатна, —  распавядае Ірына. — Шмат святаў, там спяваюць і танцуюць, і так многа прадуктовых магазінаў, амаль адзін на адным. Гэта павінна азначаць, што жыхары жывуць шчасліва і весела, ды харчуюцца добра. Але ці ўсё так?

На жаль, не ўсё добра. Сапраўды, нядрэннае жыццё і ў дастатку — толькі ў тых, хто неяк выцягнуў свой бізнес або прыстроіўся ў органах улады. Але вось у тых, хто аказаўся за бортам гэтай дзіравай, але ўсё ж такі яшчэ плывучай лодкі, жыццё паступова ператвараецца ў пекла. У тых, хто безпрацоўны, і таксама ў тых, хто мае працу, але гарбаціцца на ёй за капейкі, праклінаючы ўладу паціху, а часам і ў голас. Ва ўсіх сферах ідзе скарачэнне. І далека не па той прычыне, што ў Іўе прыйшоў прагрэс.

Моладзь уцякае з Іўя. Моладь уцякае з раёну. Няма перспектываў, нецікавае жыццё. Напрыклад, было калісьці распачата будаўніцтва ФОКа ў Іўі. Незавершаны будынак прыцягваў зрок тых, хто ўязджаў у Іўе з боку Ашмян. Мяркавалі, што і басейн будзе, доўга меркавалі, пасля меркаваць перасталі, а зараз і наогул нехта некуды звёз разабраныя канструкцыі. Басейна ў Іўі канкрэтна не будзе.

Перад дамамі ледзь бачны фундамент ад разабранага ФОКа ў Іўі


Вёска Урцішкі ў некалькіх кіламетрах ад Іўя. Прасілі людзі пракласці ім праз вёску асфальт, бо калдобіны страшныя, у дождж — балота, у спёку — пыл. Прысыпалі пясочкам, падраўнялі, паабяцалі: некалі даробім, "сойдет пока что" . А там жывуць пажылыя людзі, якія могуць і не дачакацца таго асфальту.

Пясочак праз в. Урцішкі. Асфальт будзе некалі. Магчыма


А праз вёску Лукашына, якая таксама побач з райцэнтрам, асфальт ёсць, але вось ехаць ад Іўя да той вёскі трэба па гравійцы. Няўжо за столькі гадоў не зайшлося грошы на асфальт? А куды ж падзелі грошы ад транспартнага сбору?


Канец асфальту, а далей "и так сойдет" — па дарозе ў в. Лукашына


Дробязі, вы скажаце?
Не, бо з гэтых дробязей складаецца жыццё.

Тут упамянута мізэрная частка праблем, гэта як прыклады. Але зразумела, што з невыкананых абяцанкаў складаецца недавер да ўлады. А недавер да невуцкай ўлады, якая ніяк не хоча сыходзіць, параджае безнадзейнасць. І безнадзейнасць у Іўі ўжо не прыкрыць весялухай святаў, прымусовымі суботнікамі і абяцанкамі. Мне здаецца, што безнадзейнасць рана ці позна справакуе пратэст. Спачатку маўклівы пратэст у душы. Але гэта будзе пачаткам пераменаў.







 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.