A+ A A-


Берасьце: на «Марш недармаедаў» выйшла тысяча чалавек (відэа)

Оцените материал
(18 голосов)

5 сакавіка ў Берасьці прайшла чарговая вулічная акцыя супраць Дэкрэту № 3.

Акцыя пачалася на плошчы Леніна, дзе ў гэты час улады ладзілі дзіцячае сьвята. Удзельнікі пратэсту, да якіх дылучыліся актывісты анархісцкага руху, рушылі да будынку гарвыканкаму. Там паздзяліліся: частка пайшла ў актавую залу на сустрэчу з мэрам, частка засталася каля будынку і патрабавала выхаду мэра на вуліцу.

Паводле ўдзельнікаў перамоваў, мэр паабяцаў перадаць патрабаваньні пратэстоўцаў «вышэйшым уладам», а таксама стварыць шмат новых працоўных месцаў у будаўніцтве.

Пасля мітынгу ўдзельнікі акцыі накіраваліся цэнтральнымі вуліцамі да ЦУМу. Падчас руху да іх далучаліся новыя людзі, і ў выніку ўдзел у маршы ўзялі больш за 1000 чалавек.

Пратэстоўцы скандавалі «Баста!», «Лукашэнка, сыходзь!», «Не Дэкрэту №3», «Жыве Беларусь!».

Акцыя цягнулася 2 гадзіны, а па заканчэньні было абвешчана, што наступны «Марш недармаедаў» у Берасьцейскай вобласьці пройдзе 11 сакавіка ў Пінску, а 25 сакавіка ў Менску адбудзецца сьвяткаваньне Дня Волі.

Раніцай гэтага ж дня на трасе Менск-Берасьце супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя апазыцыйныя палітыкі Анатоль Лябедзька і Віталь Рымашэўскі, якія зьбіраліся ўзяць удзел у маршы. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспэкцыі і міліцыі выставілі ім штучныя абвінавачваньні і адпусьцілі толькі па заканчэньні «Марш недармаедаў» у Берасьці.


Трансьляцыя Радыё Свабода зь месца падзеяў

 

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.