A+ A A-


Андрэй Павук выступіў у абарону вёскі (відэа)

Оцените материал
(16 голосов)
Андрэй Павук Андрэй Павук

Апальны народны журналіст, фатограф і спікер АГП з райцэнтру Акцябрскі працуе сёння над серыяй фільмаў «Вёскі раёна».


«Вёска – асаблівы, унікальны і забыты свет. Губляючы вёску, беларусы губляюць сваю самабытнасць, – адзначыў у каментары сайту ucpb.org Андрэй Павук. – Дзяржава нібыта разумее і спрабуе адрадзіць вёску, але пакуль што беспаспяхова. Многае гаворыцца і паказваецца прыгожа, але па факце відаць, што ўсё дрэнна. Сельскія жыхары жывуць у інфармацыйнай ізаляцыі, і кожны наш візіт – нагода пагутарыць.

Гэтай серыяй фільмаў я хачу паказаць жыццё выміраючых і пакуль яшчэ жывых вёсак Акцябрскага раёна. Змяніць у гледачоў адносіны да вёскі. Нагадаць, што там усё яшчэ жывуць людзі, што сельская гаспадарка – нашае ўсё!»

Адметна, што дзякуючы сваім шчырым публікацыям у сацсетках і відэаролікам пра жыццё і праблемы райцэнтра, Андрэй Павук нажыў шэраг нядобразычліўцаў сярод мясцовых уладаў, наступствам чаго сталі пераслед і пакаранні. На яго распачаўся ціск – штрафуюць за паркоўку аўтамашыны на падставе ананімных здымкаў, вынеслі прадпісанне як старшыні жыллёва-будаўнічага кааператыву, пакаралі за публікацыю. І ў дадатак пазбавілі арэнды памяшкання пад фотастудыю. Тым не менш, гэта не паўплывала на рашэнне Андрэя даводзіць праўду да людзей.

Прэм'ера на сайце АГП: два першыя фільмы Андрэя Павука з серыі «Вёскі раёна».

 

Вёскі раёна. Бубнаўка


Вёскі раёна. Чырвоная Слабада

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.