A+ A A-


Алег Волчак: «Міліцыю ўжо не ўспрымаюць як орган бяспекі» (відэа)

Оцените материал
(3 голосов)

Размова ў «Гарачым каментары» Белсата з былым следчым, а цяпер праваабаронцам Алегам Волчакам.

Абыходжанне з інвалідам выклікала сварку паміж міліцыянтамі ды пасажырамі метро. Але сляпога чалавека затрымалі, пазней стала вядома, што на яго завялі крымінальную справу за супраціў міліцыі. Следчы камітэт высвятляе ўсе акалічнасці здарэння, а таксама «ступень абмежаванасці фізічных здольнасцяў» мужчыны. Акцэнт робіцца на тое, што мужчына раней быў судзімы. Тым не менш затрыманы ў метро чалавек, які прасіў міласціну, не агрэсіўны, не п’е.

Дык ці была патрэба ў такім жорсткім затрыманні? Пра гэта – размова ў «Гарачым каментары» з былым следчым, а цяпер праваабаронцам АлегамВолчакам. Госць «Белсату» перакананы, што ў дадзенай сітуацыі не было прычынаў для прымянення фізічнай сілы і спецсродкаў з боку міліцыянта. «Гэтае прылюднае валачэнне выклікае нават страх: міліцыя не ведае сваіх правоў і дапускае такія рэчы. Сёння міліцыю ўспрымаюць не як орган бяспекі, а як супрацьпраўны орган», – кажа Волчак. Глядзіце больш у відэаматэрыяле.

Belsat.eu

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.