A+ A A-


АГП-TV: Дзень, якi пераўтварыў БССР у Беларусь (стэнаграма)

Оцените материал
(8 голосов)

27 гадоў назад, 27 ліпеня 1990 года, Вярхоўны Савет 12-га склікання прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце.



Аналізуем, абмяркоўваем падзеі, якія сталі гістарычнымі для адноўленай краіны, разам з Алегам Трусавым.

Ці стане 27 ліпеня святочным днём? Чаму гэтая дата мацней за ўладу? Чаму тэкст дэкларацыі не ўпрыгожвае кабінеты чыноўнікаў?

 

 

Стэнаграма

Анатоль Лябедзька:
– Добры. “Пяць хвілін пра галоўнае”, а галоўнае – гэта дата 27 ліпеня, Дзень прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце. І наш суразмоўца – Алег Трусаў, адзін з тых, каго можна назваць бацькам адноўленай беларускай дзяржаўнасці.

Спадар Алег, пачнем з таго, што для вас асабіста дата 27 ліпеня?

Алег Трусаў:
–  Гэта вельмі важная дата, пачатак зноў аднаўлення нашай незалежнасці, мабыць, упершаню пасля 25 сакавіка 18 года. То есть беларусы дачакаліся ўнікальнага моманта ў гісторыі Еўропы, і яны яго не ўпусцілі.

Анатоль Лябедзька:
– Калі параўноўваць з іншымі нашымі суседзямі – хто першы, хто другі... Ёсць такая думка, што наогул гэтая дзяржаўнасць звалілася на беларусаў  як снег у весну. Наколькі такая думка правільная?

Алег Трусаў:
– Гэта думка зусім неправільная. Вспомнім, колькі загінула беларусаў, колькі было паўстанняў на нашай тэрыторыі. Была і БНР, была і БССР, была і Літбел, чаго толькі не было ў 20 стагоддзі. Дастаткова ўспомніць Першы з’езд беларусаў, самы масавы на тэрыторыі Расійскай імперыі ў снежні 17 года.

Анатоль Лябедзька:
– Вы прапануеце глядзець на гэта больш шырока?

Алег Трусаў:
– Ну, вядома. Больш таго, не забывайце, што БССР была заснавальнікам ААН. Толькі Расія, Украіна і Беларусь былі, і фармальна мы ўжо былі незалежнымі з 45 года. Таму нам вельмі лёгка і дэкларацыю было прыймаць.

Анатоль Лябедзька:
– Давайце яшчэ раз адкруцім назад гісторыю. А вось як Вярхоўны Савет 12 склікання, парламент, як ён быў падрыхтаваны да гэтага? Наколькі палітычна, псіхалагічна, маральна людзі былі гатовыя, каб галасаваць?..

Алег Трусаў:
– Спачатку значная частка дэпутатаў не была гатовая. Але калі гэты працэс суверэнітэзацыі пайшоў па ўсёй вялікай краіне, калі дэкларацыю адпаведную прыняла перад намі Расія, Украіна, то ўжо і наш парламент зразумел, што неяк няёмка адставаць ад суседзяў. Тым больш, што апазіцыя даўно распрацавала гэты праэкт дэкларацыі, ён існаваў ужо каля года, і таму мусілі яго абмяркоўваць і урэшце прыняць.

Анатоль Лябедзька:
– Ну, вось калі заглянуць у наш каляндар, то ўсё ж такі гэта не чырвоны дзень календара, і калі быць абсалютна шчырым, то 27 ліпеня далёка не ў кожнай сямьі будуць пра гэта гаварыць. Чаго тут не хапае? Дзяржава не тое робіць, ці не дапрацоўвае апазіцыя, грамадскія арганізацыі?..

Алег Трусаў:
– Ну, трэба сказаць, што дзяржава зрабіла ў той жа дзень гэты дзень святочным. Ужо в 91 годзе, яшчэ быў Савецкій Саюз, а ўжо маніфестацыі па прашпекту ішлі тагачаснаму, па прашпекту Скарыны, успомнім. І адмянілі гэты дзень як святочны толькі пасля рэферэндуму 96 года.

Анатоль Лябедзька:
– Ён вернецца ў каляндар?

Алег Трусаў:
– Я думаю, вернецца. Мы не ведаем, ці будзе ён непрацоўным, але то, што ў календары будзе – ён ужо ёсць. Нават у сённяшніх школьных падручніках усюду гэта дата ёсць.

Анатоль Лябедзька:
– Тут ужо гісторыя мацней за...

 Алег Трусаў:
– Так. Гісторыю не абманеш. Іншая справа, ці будзем мы яго святкаваць і не працаваць, но то, што будзем адзначаць ва ўсіх нашых установах – гэта факт. Ужо адзначаем.

Анатоль Лябедзька:
– Ну, усё-такі калі рабіць яшчэ адну такую паралель, параўнанне, калі прыехаць у Вільню, там у кабінеце любога, нават маленькага чыноўніка вісіць дэкларацыя, якую прыняў Сейм Літвы і пад якім стаіць подпіс усіх дэпутатаў, якія галасавалі за гэтую дэкларацыю. Чаму ў нас такога няма?

Алег Трусаў:
– Па-першае, хаця б таму, што я за яе не галасаваў. І не галасавала большасць апазіцыі, таму што там ёсць пункт, каб хутчэй падпісваць новую саюзную дамову. І таму я б не вешаў у кабінетах гэтую дэкларацыю, таму што туды большасць уставіла пункт, які выклікаў у нас абурэнне, бо нам навязвалі новый Савецкій Саюз, і там гэты пункт ёсць. А ў літоўскай дэкларацыі такога няма. Таму я не вешаў бы гэту дэкларацыю ў школьных кабінетах.

Анатоль Лябедзька:
– А што ў гэты дзень можна сказаць, звяртаючыся з пасланнем да ўлады і з другім пасланнем да грамадзян? Вот вы, як той чалавек, які таксама прыклаў намаганні, каб усё ж такі дакумент такі быў, бо гэта на сам рэч азначае юрыдычнае аднаўленне беларускай дзяржаўнасці?

Алег Трусаў:
– Ну, па-першае, я хачу сказаць, што тут вельмі важна, каб улада разумела, што пачатак гэтай улады сённяшней пачаўся менавіта 27 ліпеня. Каб не гэтая дэкларацыя, некаторыя кіравалі б саўгасамі і каўгасамі па сённяшні дзень.

Анатоль Лябедзька:
– Або ездзілі ў Маскву з справаздачамі.

Алег Трусаў:
– Так. Вазілі б туды каньяк армянскі ці белавежскі. Таму пачатак сённяшней улады, хоча яны ці не хоча, пачаўся 27 ліпеня 90 года.

Анатоль Лябедзька:
– А людзям?

Алег Трусаў:
– Людзям трэба сказаць, што беларусы не праспалі ў шапку і свой момант атрымаць незалежнсць скарысталі напоўніццу, без вайны, без рэвалюцый, без паўстання. І не забывайце, што праз год 25 жніўня незалежнасць была прынята фактычна аднагалосна. Усім Вярхоўным Саветам. Там адзін Ціхіня толькі быў супраць, і ўсё. Так што беларусы аказаліся з іншых саюзных рэспублік надзвычай падрыхтаванымі.

Анатоль Лябедзька:
– Ну, што ж сябры, “Пяць хвілін пра галоўнае”, а галоўнае – гэта дзень 27 ліпеня, дзень прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце. Аб гэтым мы гаварылі з Алегам Трусавым, і што мы адзначаем, як галоўнае: гэты дзень стаў адным з важнейшых дзён у гісторыі Беларусі. А гісторыя заўсёды мацней, чым улада.

 

«Пяць хвілін пра галоўнае» – гэта пра нашую рэчаіснасць, пра нас з вамі, пра нашыя праблемы і перспектывы. Хочаш бачыць усё? Падпішыся на канал АГП-TV

 

 

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.