A+ A A-


Абаронцы суверэнітэту Беларусі папярэдзілі ўладу аб плануемых акцыях

Оцените материал
(16 голосов)
Менск, Беларусь, 7 снежня 2019 г. Менск, Беларусь, 7 снежня 2019 г.

Прадстаўнікі аргкамітэту кампаніі «Абаронім незалежнасць» перадалі ў Менгарвыканкам апавяшчэнне аб правядзенні акцый 20 і 21 снежня.

 

У аўторак, 17 снежня, сустаршыня БХД Павел Севярынец, старшыня АГП Мікалай Казлоў і Ян Грыб перадалі ў Менгарвыканкам апавяшчэнне аб правядзенні 20 і 21 снежня акцый у падтрымку суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.

«Абарона суверэнітэту Беларусі – канстытуцыйны абавязак беларускага народа, – гаворыцца ў апавяшчэнні. – Разлічваем на адэкватнасць гарадскога кіраўніцтва, якое абавязана спрыяць захаванню міру і парадку на вуліцах горада».

Нагадаем, 20 снежня на Кастрычніцкай плошчы а 18-й гадзіне плануецца мітынг, потым – шэсце. Завяршыць акцыю мяркуюць жывым ланцугом на праспекце Незалежнасці. На 21 снежня а 14-й гадзіне запланаваны мітынг на Кастрычніцкай плошчы.

У аргкамітэт кампаніі «Абаронім незалежнасць» уваходзяць прадстаўнікі 15 арганізацый –  палітычных партый, грамадскіх аб’яднанняў і рухаў. Арганізатары акцыі спадзяюцца на паразуменне ў пытанні каштоўнасці суверэнітэту для краіны, а таксама на тое, што мерапрыемствы пройдуць мірна.

Тым часам улады напярэдадні буйной акцыі дзейнічаюць у звыклай для іх манеры – шляхам постраху і пакаранняў. Па звестках праваабаронцоў, на 17 снежня выклікі ў РУУС Маскоўскага і Ленінскага раёнаў атрымалі больш за 25 удзельнікаў папярэдніх акцый пратэсту супраць «паглыбленай інтэграцыі» з Расеяй, якія адбыліся ў Менску 7 і 8 снежня.

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.