A+ A A-


Замежных амбасадараў выклікалі ў МЗС на дыван

Оцените материал
(10 голосов)

На мінулым тыдні амбасадараў краін-чальцоў Еўрапейскага Звязу тэрмінова запатрабавалі ў беларускі МЗС.


Паводле нашых крыніцаў, у знешнепалітычным ведамстве размова ішла аб неадкладным зняцці кропкавых санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў.

Місію «чысцільшчыка» выконваў начальнік упраўлення МЗС Сідарэнка. Афіцыйны Менск вельмі незадаволены пазіцыяй Брусэля, які няздольны адэкватна ацаніць новую рыторыку Лукашэнкі, роўна як «вызваленне» Бяляцкага, міратворчую місію Чырвонага дома ва ўкраінскім пытанні. Прычым беларускі бок у катэгарычнай форме настойвае на ліквідацыі самога спісу, а не на канфіскацыі з яго асобных персанажаў.

Аднак не ўсе кіраўнікі дыпламатычных місій пагадзіліся з роляй вінаватага вучня. МЗСаўскім чыноўнікам нагадалі і 2010 год, і новую крымінальную «справу Рубцова», і расправу над моладзевымі актывістамі, і вар'яцкую мясцовую выбарчую кампанію.

Перспектыву адмены кропкавых санкцый сайту ucpb.org пракаментаваў палітаглядальнік Валер Карбалевіч

«У звязку з пэўным пацяпленнем адносін нейкія шансы ёсць, але, я думаю, што яны невялікія, бо ў Еўрапейскім Звязе даволі цяжка прымаюцца рашэнні. Прыняць санкцыі лягчэй, чым іх адмяніць – калі адна краіна супраць, то ўжо нічога не атрымаецца, – кажа Валер Карбалевіч. – Таму пра адмену санкцый гаворка наўрадці можа ісці. Гаворка можа ісці пра нейкі мараторый на дзеянне гэтых санкцый, але нават і гэтае рашэнне будзе даволі цяжка прыняць. Менавіта з прычыны таго, што беларускія ўлады не выканалі патрабаванняў, якія выставіў Еўрапейскі Звяз. А калі адна-дзве краіны заблакуюць, то рашэнне не прымаецца».

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.