A+ A A-


Віктар Карняенка: Аўтарытарны рэжым слабне

Оцените материал
(15 голосов)
Віктар Карняенка Віктар Карняенка

Без фальсіфікацыі выбараў і закручвання гаек цяперашняй уладзе не ўтрымацца.


Носьбітаў беларускай улады страшаць нават малыя зрухі ў бок дэмакратыі, бо ў выпадку правядзення сумленных выбараў сярод абраных іх не будзе. Больш таго, давядзецца адказваць за здзейсненае. Таму падчас выбараў улады гатовыя ісці на любыя парушэнні і фальсіфікацыі, якіх штораз болей.

Падсумоўваючы вынікі парламенцкай кампаніі, эксперт АГП па пытаннях правядзення выбараў Віктар Карняенка ў інтэрв’ю сайту ucpb.org адзначае:

– Устойлівая тэндэнцыя захоўваецца – з кожным разам выбарчыя кампаніі становяцца ўсё больш бруднымі. Гэтая не была выключэннем. Інтрыга захоўвалася толькі ў тым, ці пойдзе рэжым на сцэнар 2016 года, які, на маю думку, даў яму больш плюсаў, чым мінусаў. Але зараз адмоўную ролю адыграла падрыхтоўка да кампаніі 2020 года. Там могуць быць розныя нечаканасці. Эксперты прагназуюць і ўмяшальніцтва Расіі. Да і сам рэжым з кожным разам слабее. Таму няўпэўненасць не дазволіла ўладам згуляць нейкім камбінацыйным чынам, і ўсё пайшло пад сякеру.

Нават за руку злоўленых фальсіфікатараў, якіх у прававой краіне пакаралі б, гэтая сістэма ўзяла пад ахову, дэманструючы, што ўсё будзе так, як вырашыла ўлада. Магчыма, да пары да часу так і будзе, але калі ўсё гэта зменіцца, то абавязкова надыдзе крымінальная адказнасць па ўсіх такіх фактах.

«Беларускія выбары не адпавядалі дэмакратычным стандартам», – да такой высновы прыйшлі назіральнікі АБСЕ. Вы падзяляеце іх меркаванне?

–  Гэта прафесіяналы, якія добра ведаюць сітуацыю, знаходзяцца ў беларускай тэме. Таму хочацца падзякаваць міжнародным назіральнікам за аб’ектыўны аналіз таго, што адбылося.

– Тым часам прадстаўнікі СНД, нягледзячы на відавочныя парушэнні і фальсіфікацыі, кінуліся бараніць беларускі рэжым. Так кіраўнік місіі СНД Лебедзеў, паводле Інтэрфакс, заявіў, што «выбары ў Беларусі былі свабоднымі і дэмакратычнымі».

– СНД зараз як анахранізм. І захоўваецца толькі для таго, каб апраўдваць выбары ў аўтарытарных краінах: Расіі, Беларусі, Казахстане. Гэта адзіная функцыя, якая засталася ў так званага СНД, дзе рэжымы вымушаныя забяспечваць свае перамогі не падтрымкай народа, а дапамогай фальсіфікатараў.

– Ці варта чакаць негатыўнай рэакцыі Захаду ў дачыненні да Беларусі, найбольш актыўных прадстаўнікоў рэжыму?

– Я думаю, рэакцыя павінна быць большай, чым пасля выбараў 2016 года, калі ўлады хоць нечым маглі пусціць пыл у вочы. Зараз і гэтага пылу няма. Мяркую, стасункі, якія былі заўсёды – па памежных пытаннях, бяспецы, энергетыцы – застануцца. Але інтэграцыйны імпэт заходніх палітыкаў крыху спадзе.

 

 

 

Архіў навінаў

Рассылка

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.