Logo
 Версия для печати

Правацэнтрысцкая кааліцыя набірае абароты (фота)

Оцените материал
(16 голосов)

Лідэры правацэнтрыстаў 20 снежня правялі прэсавую канферэнцыю, на якой раскрылі свае амбіцыёзныя планы на 2017 год.

У прэсавай канферэнцыі ўзялі ўдзел старшыня АГП Анатоль Лябедзька, старшыня Руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч і сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

«Правацэнтрысцкая кааліцыя жыве і набірае абароты. Маем амбіцыі на 2017 год, – паведаміў сайту ucpb.org Анатоль Лябедзька. – Наперадзе мясцовая выбарчая кампанія. Будзем арыентавацца прыкладна на 500 патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты. Пры гэтым рабіць акцэнт не на колькасць, а менавіта на якасць. Каб гэта былі канкурэнтаздольныя спікеры і каманды. Будзе агульнае пасланне, будзе агульны спіс. Таксама мы працягнем умацоўваць Асамблею народных прадстаўнікоў. Там 11 камісій. Некаторыя ўжо маюць планы працы. У студзені ўсе астатнія таксама будуць мець канкрэтныя планы па працы на тэрыторыях у фармаце выбарчых акруг, а таксама прапановы на ўзроўні заканадаўства.

Правядзем дзве вялікія міжнародныя канферэнцыі – адну ўвесну, другую увосень. Першая будзе прысвечаная правядзенню паспяховых эканамічных рэформ у краінах усходняй і цэнтральнай Еўропы. Запросім Бальцэровіча, Дзурынду ды іншых, хто рабіў паспяховыя рэформы ў той жа Славаччыне ды Польшчы. Другая канферэнцыя будзе прысвечаная таму, як пераняць пазітыўны досвед Еўропы па мясцоваму самакіраванню. Хацелі б запрасіць мэраў буйных гарадоў з Венгрыі, Славакіі, Чэхіі і Польшчы, каб яны прыехалі і падзяліліся сваім досведам. Перад мясцовай выбарчай кампаніяй гэта дастаткова актуальна.

І яшчэ адна задача, якую мы ставім – стварыць вялікую кааліцыю, аб'яднаную мэтай вярнуць людзям права выбару. Гэта значыць – унесці змены ў выбарчае заканадаўства. Такі шанец ёсць ўвесну, выкарыстоўваючы мандат Ганны Канапацкай».


Фота Генадзя Верацінскага