A+ A A-


Правацэнтрысцкая каалiцыя ў дзеяннi (фота)

Оцените материал
(14 голосов)

8 ліпеня лідэры правацэнтрыстаў старшыня АГП Анатоль Лябедзька і сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі наведалі Бабруйск.

Па меркаванні старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі, візіт быў досыць плённым: давялося правесці супольны пікет АГП і БХД, сустрэцца з працаўнікамі «Белшыны» і падтрымаць спікера АГП, узяць удзел у зборы подпісаў за яго вылучэнне ў кандыдаты.

«Пачалі з супольнага пікета Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў разам з нашымі спікерамі Алегам Жалновым і Таісіяй Кабанчук, – паведаміў сайту ucpb.org Анатоль Лябедзька. – Атрымаўся гэткі мінімітыг у самым цэнтры горада пад нашымі сцягамі, з нашым пасланнем, сутнасць якога – уладу, як і падгузнікі, трэба мяняць рэгулярна.

Прыйшоў час пераменаў. Няма выбараў, але выбар ёсць. І гэта – нашы кандыдаты, правацэнтрысцкая кааліцыя і нашае пасланне «Мільён новых рабочых месцаў».

Другім крокам была прахадная «Белшышы». Не вельмі багата сабралі подпісаў, але з дапамогай мегафона мелі магчымасць звярнуцца да вялікай колькасці людзей (прыкладна да чалавек шасцісот, якія праходзілі), агучыць нашу праграму, давесці прапановы, планы, распавесці пра тое, што трэба рабіць, каб надышлі перамены.

Як і падчас папярэдняга візіту, падыходзілі супрацоўнікі міліцыі, ідэолагі. Быў невялічкі псіхалагічны ціск, але абышлося без праблемаў.

Потым быў пікет Аб’яднанай грамадзянскай партыі, які мы паставілі каля гандлёвага цэнтра «Карона». Сабралі шмат подпісаў за нашага спікера. Людзі вельмі пазітыўна рэагавалі на прапанову абнаўлення, на тое, што трэба, каб гэтая ўлада сыходзіла. Прапанова радыкальная, але ў яе апынулася надзіва шмат прыхільнікаў. За сённяшні дзень сабралі больш за паўсотні подпісаў. Будзем і надалей працаваць у гэтым накірунку».

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.