A+ A A-


Прадстаўнікі палітычных партый і рухаў прэзентавалі праект Антыкарупцыйнай платформы

Оцените материал
(13 голосов)

28 лістапада ў офісе Аб'яднанай грамадзянскай партыі прайшла прэс-канферэнцыя, у якой узялі ўдзел старшыня партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін, намесніца старшыні Руху «За Свабоду» Галіна Скараход, намеснік старшыні Беларускай партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук, сустаршыня партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі, прадстаўнік кампаніі «Наш дом» Валеры Шчукін і лідэр АГП Анатоль Лябедзька.

«Супольная праца 11 палітычных арганізацый над праектам Антыкарупцыйнай платформы – гэта не толькі спроба сфармуляваць ясны адказ як мiнiмiзаваць адну з топавых праблем Беларусі – карупцыю, але і практычная дэманстрацыя, як можна будаваць супольную працу прыхільнікаў пераменаў, як эфектыўна ўзаемадзейнічаць з экспертнай супольнасцю і незалежнымі СМI, – паведаміў сайту ucpb.org лідэр АГП Анатоль Лябедзька. – Мы прайшлі важную, але толькі частку дарогі. Зараз важна ўключыць у абмеркаванне дакумента як мага больш грамадзян Беларусі. На гэта скіравана і сённяшняя прэсавая канферэнцыя, i ўжо увечары мы правядзем абмеркаванне дакумента з жыхарамі Бабруйска».

Па меркаванні Валерыя Шчукіна, якое ён выказаў падчас прэсавай канферэнцыі, «ёсць вялікія сумненні, што ўлада пачне рэалізоўваць Антыкарупцыйную платформу».

«Стваральнікам карупцыйнай сістэмы гэта не трэба, – сказаў ён. – Тады для чаго мы гэта робім? Тут прысутнічаюць тры дэпутата Вярхоўнага Савета 13-га склікання, і мы памятаем, якую перавагу мела Аб'яднаная грамадзянская партыя, у партфелі якой былі ўжо гатовыя праекты законаў. Гэта важна – быць гатовым да пераменаў».

«Мы актыўна працавалі над тэкстам Антыкарупцыйнай платформы. Для нас асаблівую актуальнасць мае праблема карупцыі пры выдзяленні зямлі і ў сферы энергетыкі. Будаўніцтва атамнай станцыі – гэта суцэльныя рызыкі і пагрозы ў тым ліку і карупцыйныя», – зазначыў Дзмітрый Кучук.

«Гэта праблема тычыцца практычна кожнага, – упэўнены Сяргей Калякін. – Карупцыйны складнік параўнальны з бюджэтам краіны. Гэта вялікія грошы. Калі з карупцыі вывесці палову, то можна зрабіць бясплатнымі і адукацыя, і медыцыну, і вырашыць шмат іншых праблем краіны».

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.