A+ A A-


Лябедзька: Cпрашчэнне візавага рэжыму павінен ініцыяваць Брусель

Оцените материал
(2 голосов)

Ініцыятыва па спрашчэнні візавага рэжыму з Беларуссю павінна належыць Еўрапейскаму Звязу, упэўнены Анатоль Лябедзька. Видеочат

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі тлумачыць, што «у адваротным выпадку паслабленняў у гэтым пытанні чакаць не прыходзіцца». Так палітык адрэагаваў на інфармацыю пра гатоўнасць ЕЗ пачаць з Беларуссю новы раўнд перамоў. Пра гэта гаворыцца ў заключэнні Савета міністраў замежных спраў краін ЕЗ па пытанні рэалізацыі праграмы "Усходняе партнёрства", прынятым па выніках пасяджэння 18 лютага ў Бруселі.

- Мы, Аб’яднаная грамадзянская партыя, як і шырокая дэмакратычная кааліцыя, дзвюма рукамі галасуем за спрашчэнне візавага рэжыму. Трэба ісці насустрач людзям, нават калі гэтага не хоча рабіць улада. Адсюль і мае звароты да прэм’ер-міністраў Польшчы і Літвы ўзяць на сябе ініцыятыву па спрошчаным перасячэнні мяжы. Каб такі комплекс пытанняў вырашаць на роўні нацыянальных урадаў, то гэта было б адзначана многімі ў Беларусі.

Пасля разгону апазіцыйнай акцыі пратэсту ў Менску ў дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года палітычная супраца паміж Беларуссю і Еўразвязам была практычна замарожана, што закранула і ўдзел краіны ва “Усходнім партнёрстве”. У 2011 годзе Беларусь праігнаравала саміт праграмы ў Варшаве, а ў 2012 годзе — сустрэчу міністраў замежных спраў ў Празе.

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.