A+ A A-


Гомельскія дэмакратычныя арганізацыі выступаюць за грамадскія слуханні

Оцените материал
(5 голосов)

Рэгіянальныя лідэры Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Партыі “Справядлівы свет”, прадстаўнікі прафсаюзу РЭП і аргкамітэту па стварэнні БСДП (НГ) звярнуліся ў Гомельскі гарвыканкам з прапановай правесці публічныя слуханні па сітуацыі з карупцыяй у Гомелі.


Уладам таксама прапанавана абмеркаваць праект Антыкарупцыйнай платформы, падрыхтаванай апазіцыйнымі партыямі.

Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі АГП Зінаіда Шуміліна  так пракаментавала гэтую ініцыятыву:

“За карупцыю пасадзілі былога кіраўніка Гомельскага гарвыканкама Віктара Піліпца, зараз пад следствам знаходзяцца былыя намеснікі старшыні аблвыканкаму, таму для нашага рэгіёну тэма карупцыі вельмі актуальная. Тут трэба мяняць у цэлым сістэму і падыходы ў варашанні праблемы карупцыі, а не толькі кропкава караць асобных чыноўнікаў”.

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.