A+ A A-


EPP салідарная з беларускімі правацэнтрыстамі

Оцените материал
(8 голосов)

Еўрапейская народная партыя (ЕРР) працягвае надаваць вялікую ўвагу Беларусі.


Беларуская дэлегацыя ў Вільні

Пасля прыезду ў Менск генеральнага сакратара Еўрапейскай народнай партыі Антоніа Лопеса і прэзідэнта ЕРР Жозефа Доля 8 верасня ў Вільні адбылася буйная канферэнцыя. Часткай дыскусіі стала выбарчая кампанія ў Беларусі і стратэгія ўзаемаадносін Еўрапейскага звязу з нашай краінай. 

На гэтую дыскусію былі запрошаныя лідэры шэрагу беларускіх палітычных арганізацый. У прыватнасці лідэр АГП Анатоль Лябедзька, намеснік старшыні руху «За свабоду» Алесь Лагвінец, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ірына Вештард

«У сваім выступе падчас дыскусіі я зрабіў акцэнт на тэрміналогіі: на вялікі жаль, зараз выбары ёсць у Літве, але іх няма ў Беларусі, – адзначыў у каментары сайту ucpb.org Анатоль Лябедзька. – У нас гэта палітычная кампанія з вельмі спецыфічнымі правіламі. У нас няма парламента з 1995 года, натуральна, што няма і дэпутатаў. Ёсць 110 чыноўнікаў, якіх прызначае Аляксандр Лукашэнка на чатыры гады, і яны моўчкі ціснуць на кнопкі. Сітуацыя прынцыпова не змянілася. 


Слова бяруць правацэнтрысты

Мы давялі да дэпутатаў з розных краін, якія прысутнічалі на канферэнцыі, супольную заяву, пад якой пагадзіліся паставіць свае подпісы больш за 100 беларускіх кандыдатаў ў дэпутаты. У ёй расстаўлены ўсе акцэнты і заяўлена, што ў нас ужо сёння ёсць падставы не прызнаваць гэтую кампанію легітымнай. 

Выступіў кіраўнік фракцыі ЕРР у Еўрапейскім парламенце Манфрэд Вебер. Ён сказаў, што Еўрапейская народная партыя зацікаўленая ў дыялогу, але разам з тым, дыялог з беларускімі ўладамі мусіць быць на базе каштоўнасцяў. Чальцы ЕРР салідарызуюцца са сваімі калегамі – беларускімі правацэнтрыстамі, адсочваюць сітуацыю ў Беларусі і, натуральна, будуць рэагаваць як на ўсе станоўчыя, так і негатыўныя моманты».

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.