A+ A A-


Апазіцыя прапануе правесці грамадскія слуханні па праблеме карупцыі

Оцените материал
(7 голосов)

Лідэры 10 палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў звярнуліся да Менскага  гарвыканкаму і Менскага гарадскога Савета з прапановай правесці грамадскія слуханні аб сітуацыі з карупцыяй у сталіцы, а таксама зрабіць прэзентацыю Антыкарупцыйнай платформы.


Пад дакументам паставілі свае подпісы кіраўнікі АГП, БХД, партыі «Справядлівы свет», БСДП (Грамада), партыі БНФ, партыі Працоўных, Міжнароднага цэнтру грамадзянскіх ініцыятыў «Наш Дом», партыі «Зялёныя», Руху «За свабоду», партыі «Надзея».

«Карупцыя – адна з найбольш балючых і небяспечных праблем Беларусі, – гаворыцца ў звароце. – Па дадзеных незалежных экспертаў карупцыйны складальнік вымяраецца 28-32 мільярдамі даляраў у год. І Менск тут – не выключэнне. Адной з прычын неэфектыўнасці барацьбы з карупцыяй з’яўляецца адсутнасць грамадскага кантролю за дзейнасцю дзяржаўных структур улады і кіравання, а таксама адсутнасць празрыстасці ў дзейнасці праваахоўных органаў.

У сувязі з гэтым мы, прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў, звяртаемся да вас з прапановай правесці публічныя слуханні па сітуацыі з карупцыяй у Менску, а таксама для абмеркавання прапаноў, выкладзеных у праекце Антыкарупцыйнай платформы.

Гэтая ініцыятыва прадыктаваная нашай заклапочанасцю праблемай карупцыі, а таксама жаданнем спрыяць мінімізацыі негатыўных наступстваў карупцыі ў Менску».

«Праблема карупцыі актуальная для ўсіх жыхароў Беларусі, але Менск – асаблівы рэгіён, – кажа старшыня Менскай гарадской арганізацыі АГП Ганна Канапацкая. – Тут асноўная фінансавая дзейнасць, буйныя праекты, праз Менск праходзіць найбольш вялікая складовая бюджэту. Таму было б вельмі актуальна, калі б такія слуханні адбыліся. І наогул, трэба пераходзіць да такой цывілізаванай практыкі, як абмеркаванне важкіх праблем з удзелам як мага больш шырокай грамадскасці».

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.