A+ A A-


19 кастрычніка – прэс-канферэнцыя лідэраў Правацэнтрысцкай кааліцыі

Оцените материал
(15 голосов)

У сераду, 19 кастрычніка, а 14-й гадзіне ў офісе Руху «За Свабоду» адбудзецца прэсавая канферэнцыя Ю.Губарэвіча, А.Лябедзькі, В.Рымашэўскага.

Тэма: «Вынікі слуханняў у Еўрапарламенце па сітуацыі ў Беларусі і планы супрацы на бліжэйшую перспектыву».

На парадку дня пытанні:
   Якой можа быць рэзалюцыя Еўрапарламента па Беларусі?
   Як правацэнтрысты будуць дамагацца сумленных выбараў?
   Чаго чакаць ад АНП?

У прэсавай канферэнцыі бяруць удзел старшыня АГП Анатоль Лябедзька, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі і старшыня Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

Запрашаем прадстаўнікоў СМІ.

Дата і час: 19 кастрычніка, пачатак а 14-й гадзіне
Месца: офіс Руху «За Свабоду» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 80-73)


Кантактны тэлефон: +375 44 7405697 (Вольга Быкоўская, прэс-служба Руху «За Свабоду») 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.