A+ A A-


Затрыманыя Аляксандр Кабанаў і Мікалай Чарнавус малодшы (відэа, дапоўнена)

Оцените материал
(15 голосов)
Аляксандр Кабанаў Аляксандр Кабанаў

1 траўня ў Берасці, Баранавічах і Пінску прайшлі затрыманні актывістаў. 2 траўня ў Берасці чакаюцца як найменей 6 судоў. 


Перад акцыяй «белых аркушаў» у Берасці затрыманы адзін з яе ініцыятараў актывіст АГП Аляксандар Кабанаў. Яму паведамілі, што забіраюць для разбіральніцтваў за ўдзел у ранейшай масавай акцыі. Апрача яго затрыманыя блогер Зміцер Гарбуноў, Інга Абрамава ды яшчэ адзін актывіст.


Таксама на «першамай» прайшлі прывентыўныя затрыманні ў Баранавічах і Пінску.

У Пінску затрыманыя каардынатар Руху «За Свабоду» Алесь Рамановіч і Мікалай Міхалевіч.

У Баранавічах затрыманы актывіст АГП Мікалай Чарнавус малодшы. Затрыманыя каардынатар руху «За Свабоду» Юры Казакевіч і Віталь Хітрык.

«Я ў ГАУС, у мяне пакуль усё нармальна, – паведаміў Мікалай Чарнавус. – Патрэбна дапамога актывісту, які быў са мной - Віталь Хітрык. Ён ў ГАУС, і там справы горай».

Пра затрыманне Мікалай Чарнавус малодшы распавёў ў жывым эфіры на Facebook 

У 18.25 Мікалай Чарнавус паведаміў, што ўжо выйшаў з ГАУС і надалей мае намер скіраваць адзнятыя відэаматэрыялы міністру МУС, каб той даў прававую ацэнку дзеянням сваіх супрацоўнікаў. 

 

Паводле апошняй інфармацыі праваабаронцаў, затрыманыя ў Берасці актывісты знаходзяцца зараз ў Ленінскім РАУС. Ноч яны, найхутчэй, правядуць у пастарунку. Заўтра чакаюцца як найменей 6 судоў. 

Апрача Кабанава, Абрамавай і Гарбунова ў Ленінскім РАУС знаходзяцца жыхары Берасця, якіх затрымалі на акцыі «белых аркушаў» — Аляксей Самайлюк, Павал Сачук, і яшчэ адзін хлапец, імя якога пакуль невядомае.

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.