У Магілёве на чыгуначным вакзале міліцыя затрымала актывіста АГП Мікалая Гладышава, калі той раздаваў незалежныя газэты і ўлёткі.
Сярод газэтаў — «Вольны час», сярод улётак — «Не – карупцыі», паведамляе Радыё Свабода.
Мікалай Гладышаў на працягу гадзіны раздаваў газэты і ўлёткі тым, хто ішоў да цягнікоў, і тым, хто сыходзіў зь цягнікоў.
Цяпер актывіст знаходзіцца ў міліцэйскім пастарунку чыгуначнага вакзалу.
Мікалай Гладышаў у 2013 годзе праводзіў у Магілёве адзіночны пікет супраць разьмяшчэньня расейскай авіябазы ў Беларусі.