A+ A A-


З выбараў знялі Вольгу Беляўцову (відэа)

Оцените материал
(14 голосов)
 Вольга Беляўцова Вольга Беляўцова

Як і ў выпадку з Уладзімірам Марозам, зняцце кандыдаткі ад АГП адбылося на падставе хлуслівых паказанняў.


Чым жа насамрэч было матываванае рашэнне акруговай камісіі?

Адна з прычын у тым, што кандыдатка ад АГП па Заслаўскай выбарчай акрузе № 77 Вольга Беляўцова сабрала каманду назіральнікаў, для якіх былі праведзеныя трэнінгі. З 12 лістапада (першага дня датэрміновага галасавання) яны былі гатовыя закрыць усе ўчасткі назіраннем.

Аднак 11 лістапада кандыдатку знялі на падставе хлуслівых заяў «пільных грамадзян» і абвінавацілі ў тым, чаго Вольга не рабіла (у прыватнасці, яна не праводзіла сустрэчу з выбарцамі не ў тым месцы, якое было заяўлена).

Вольгу Беляўцову суправаджала вялікая каманда падтрымкі. Прыехалі ў Заслаўе і назіральнікі ад АБСЕ, а таксама блогер МозгОН. Увесь час ішоў стрым ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі, які вы можаце паглядзець тут:

https://www.facebook.com/unitedcivilparty/videos/408729406732822/
(Звярніце ўвагу на каментары абураных дзеяннямі камісіі грамадзян)


Вольга Беляўцова не лічыць для сябе выбарчую кампанію закончанай.

Яна падала заяву на ўзбуджэнне крымінальнай справы. А з заўтрашняга дня са сваёй групай выходзіць на назіранне за выбарамі, каб палічыць яўку і засведчыць, што гэтыя выбары нелегітымныя.  

Яна заклікае выбарцаў акругі ўзяць удзел у галасаванні: прыйсці ў асноўны дзень, бліжэй да закрыцця участкаў, і аддаць свой голас за кандыдата "СУПРАЦЬ УСІХ".

«Людзі павінны навучыцца галасаваць, зразумець, што выбары – гэта вельмі важна», – зазначыла ў каментары ucpb.org Вольга Беляўцова.

За сумленныя выбары трэба змагацца!

 

 

Архіў навінаў

Рассылка

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.