A+ A A-


Васіль Палякоў: Удзел АГП у мясцовых выбарах будзе абмежаваным

Оцените материал
(10 голосов)
Васіль Палякоў Васіль Палякоў

Дзеянні ўладаў сведчаць, што яны не пойдуць на дэмакратычныя рэформы і будуць адпрацоўваць той сцэнар, які звычайна адпрацоўвалі. Таму ўдзел Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў выбарчай кампаніі будзе абмежаваным.


Пра гэта паведаміў Радыё Рацыя намеснік старшыні апазіцыйнай партыі Васіль Палякоў.

Палітык патлумачыў, што беларускія ўлады не дэманструюць свае намеры на дэмакратычныя пераўтварэнні:

– Cпадзявання на тое, што выбарчая сістэма памяняецца, у нас няма. Улады наадварот дэманструюць, што яны ўсё будуць рабіць па-ранейшаму. І аб гэтым сведчыць тое, што прадстаўнікоў АГП, як і іншых апазіцыйных партый, не ўключылі ў склад выбарчых камісіяў, улады будуць адпрацоўваць той сцэнар, які яны звычайна адпрацоўвалі. Калі ў касіміях прадстаўнікоў апазіцыі няма, то адпаведна ў саветах таксама няма прадстаўнікоў апазіцыі.

На Гомельшчыне створана 268 тэрытарыяльных выбарчых камісіяў. Аднак ніводны прадстаўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі не патрапіў у склад гэтых камісіяў. Затое ў тэрытарыяльных камісіях знайшлося месца для пяці грамадзян Расеі.

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.