Актывіст АГП Мікалай Уласевіч падаў у Астравецкі райвыканкам заяўку на правядзенне пікету 26 красавіка.
Пікет заяўлены пад назвай «30 гадоў пасля Чарнобылю: Астравецкая АЭС – гэта нам трэба?» Такім чынам Мікалай Уласевіч хоча звярнуць увагу грамадскасці і дзяржаўных органаў да постчарнобыльскіх праблем Беларусі і мэтазгоднасць у сувязі з гэтым будаўніцтва Астравецкай АЭС.
Актывіст просіць дазволіць правесці цягам гадзіны пікетаванне на пляцоўцы насупраць магазіна «Цэнтральны» па вул. Ленінскай, пачаць а 12-гадзіне.