A+ A A-


Уладзімір Няпомняшчых: Кожны павінен памятаць аб ахвярах сталінізму (фота)

Оцените материал
(12 голосов)

Гомельскія прадстаўнікі апазіцыі ўшанавалі памяць рэпрэсаваных у гады сталінізму.

Каля крыжа, усталяванага на 9-м кіламетры Чарнігаўскай шашы, актывісты навялі парадак і ўзгадалі забітых у 1930-я гады беларускіх дзеячаў, а таксама сваіх родных, паведамляе Радыё Рацыя.

Адзін з арганізатараў паездкі — актывіст АГП Уладзімір Кацора — заклікае прысутных далучацца да змагання за адкрыццё архіваў КДБ:

— Мы з вамі тут для таго, каб адкрылася праўда. Будзе такая ініцыятыва, думаю, у гэтым месяцы збяромся, каб скласці зварот да уладаў, да КДБ, каб былі афіцыйна прызнаныя месцы і раскрытыя архівы, каб мы ведалі дакладна: колькі тут месцаў пахаванняў, дзе яны.

Актывіст АГП Уладзімір Няпомняшчых лічыць удзел у такіх мерапрыемствах абавязковым для кожнага прыстойнага чалавека:

— Рэпрэсіі ў нейкай ступені вяртаюцца. Ну, вядома, не ў такіх маштабах і не так сур’ёзна як у 1937 годзе, але рэпрэсіі ёсць і таму мы абавязаныя памятаць тых людзей, якія нявінна пацярпелі ад злачыннай улады.

Помны знак у выглядзе крыжа на 9-м кіламетры Чарнігаўскай шашы паўстаў з ініцыятывы дэмакратычнага гарсавета Гомеля ў пачатку 1990-х гадоў. У гэтым месцы, у 30-я гады мінулага стагоддзя, супрацоўнікі НКУС расстрэльвалі апанентаў савецкай улады.

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.