25 верасня ў Віцебску прэзентавалі чарговы Цэнтр па працы з прыхільнікамі перамен. На яго адкрыцці прысутнічала больш за 40 чалавек.
У рамках мерапрыемства прагучала справаздача аб дзейнасці альянсу «Талака» ў Віцебску і вобласці. Адзін з лідэраў альянсу Сяргей Калякін распавёў пра дзейнасць «Талакі» ў краіне.
Ганаровы старшыня АГП, экс-кіраўнік Нацбанку Станіслаў Багданкевіч падзяліўся думкамі аб стане і перспектывах беларускай эканомікі.
Прысутныя актыўна цікавіліся эканамічнай і палітычнай сітуацыяй у краіне, пытаннем вылучэння адзінага кандыдата ад апазіцыі.
Адбылася прэзентацыя кнігі Анатоля Лябедзькі «108 дзён і начэй у засценках КДБ».
Прайшоў збор ахвяраванняў на дапамогу зняволенаму Андрэю Бандарэнку.