A+ A A-


Супраць АГП улады выставілі «бытавыя вадамёты» (фота)

Оцените материал
(15 голосов)

5 чэрвеня каля прахадной ААТ «Керамін» у Менску лідэр АГП Анатоль Лябедзька і партыйныя актывісты правялі інфармацыйную акцыю.

Яны раздалі работнікам прадпрыемства газеты «Народная Воля» і «Новы Час».

«Нашае пасланне пра тое, як выбары звязаныя з заробкамі. Цэлая старонка «Народнай Волі»! – адзначыў Анатоль Лябедзька. – 300 газет – 900 чытачоў! Літаральна адзінкі адмовіліся ад газет».

Натуральна, акцыя апазіцыі не абышлася без ужо звыклай дэманстрацыі падначаленай уладам тэхнікі – гэтым разам мірнага прызначэння – перад «Керамінам» з’явіліся палівальныя машыны, а потым і адмысловыя відэааператары.

«На нас дваіх каля прахадной выставілі два бытавых вадамёта, якія без справы прастаялі гадзіну, – паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку ўдзельнік акцыі Дзяніс Ціханенка. – А маглі б карысць прынесці народнай гаспадарцы. Адміністрацыя пільна сачыла за тым, што адбываецца з сваіх кабінетаў на другім паверсе, а сакрэтныя аператары пераводзілі чарговыя гігабайты. Чаго баіцца гэтая ўлада, арганізуючы такую спецаперацыю з-за двух чалавек і адной газеты? Праўды!»

«…10 хвілін да заканчэння змены на «Кераміне». Фантан поўны, але палівальная машына напагатове. Ды і маладыя хлопцы, відавочна не з канвеера, – паведаміў Анатоль Лябедзька. – Як толькі мы развярнуліся спінной да «Кераміну», рушылі ад завода і палівальныя машыны, як па камандзе разблакавалі прахадную. Ну, нечыя ж мазгі да гэтага дадумаліся!

Затое работнікам прадпрыемства з літаратурай сёння пашанцавала!» 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.