A+ A A-


Павук высмеяў палітыку Лукашэнкі (відэа)

Оцените материал
(5 голосов)

Сябра АГП, блогер Андрэй Павук выпусціў чарговы палітычна-сатырычны кліп.

 

Блогер Андрэй Павук з пасёлка Кастрычніцкі выпусціў чарговы палітычна-сатырычны кліп, паведамляе  «Гомельская вясна».

Дзеянні адбываюцца ў закінутым доме з пабітым шклом. Блогер спявае пра будаўніцтва АЭС у Беларусі, палітычны пераслед за іншадумства, высмейвае папулісцкую палітыку дыктатара і занадта доўгае знаходжанне яго ва ўладзе.

«У Беларусі вельмі мала палітычнай сатыры, – каментуе аўтар роліка Андрэй Павук. – Здымкі ў разбуранай хаце – высмейванне адвечнай мантры чыноўнікаў на чале з Лукашэнкам наконт “дабрабыту”, “росквіту” і “стабільнасці” ў нашай краіне».

 


 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.