A+ A A-


Падтрымаць Кабанава і Пятрухіна ў суд прыйшлі дзесяткі чалавек (фота)

Оцените материал
(12 голосов)

У судзе Ленінскага раёна Берасця 28 лютага працягуўся разгляд адміністрацыйных спраў папулярных на Берасцейшчыне блогераў: жыхара Берасця Сяргея Пятрухіна і жыхара Бярозы, сябра АГП Аляксандра Кабанава.

Яны былі гвалтоўна затрыманыя вечарам 23 лютага і да суда змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання Берасця. Абодвух абвінавачаваюць па ч. 3 арт. 23.34 КаАП РБ, нібыта за заклікі да масавага мерапрыемства, паведамляюць праваабаронцы.

26 лютага ў судзе Ленінскага раёна пачаўся працэс над затрыманымі. Яны запатрабавалі ўдзелу ў працэсе адваката. Суд задаволіў хадайніцтвы і абвясціў перапынак да 28 лютага. Блогераў вызвалілі.


28 лютага падтрымаць Кабанава ў суд прыйшлі некалькі дзесяткаў чалавек, зала нават не ўмясціла ўсіх, хто жадаў папрысутнічаць на пасяджэнні. 

Суддзя забараніў весці фота і відэаздымкі працэсу.

Аляксандр Кабанаў патлумачыў суду, што 23 лютага яго не затрымалі, а скралі людзі ў цывільным, што толькі потым ён даведаўся, што гэта быў АМАП. Калі складалі пратакол аб затрыманні, не паведамілі прычыну і не прадставілі адваката, а таксама не дазволілі патэлефанаваць.

«І ўвогуле, пратакол, які быў складзены 22 лютага, з памылкамі, з якіх вынікае, што гэта не я, а іншая асоба”, - сказаў Кабанаў. - Я заявіў ультыматум, што я выйду (на мітынг), адзеяння магло і не быць, а мяне абвінавачваюць, што я заклікаў да ўдзелу, хаця я толькі аб'явіў аб намеры. Я спадзяваўся, што будоўлю акумулятарнага завода спыняць і нам ня трэба будзе нікуды хадзіць».

Адвакат зазначыў, што пры падрыхтоўцы адміністрацыйнай справы былі дапушчаныя істотныя парушэнні.  Напрыклад, Кабанава змушалі да дачы сведчанняў, а ў пратаколе пашпартныя дадзены іншага чалавека. Апроч таго, відэаматэрыялы не ўтрымліваюць дакладнага сцвярджэння, што ён выйдзе мітынгаваць. На падставе гэтага адвакат запатрабаваў спыніць  справу за адсутнасцю правапарушэння.

Аднак суддзя вынес пастанову – штраф у памеры 50 базавых велічынь.


Суд над Сяргеем Пятрухіным пачаўся са скандалу: жадаючых міліцыя не прапускае ў зал суда, маўляў, месца ўсім не хапае, а стаяць нельга. Праваабаронца Раман Кісляк скіраваўся падаваць скаргу старшыні суда. Пасля гэтага ўсіх прапусцілі на суд.

Пятрухін распавёў аб тым, што затрыманне было гвалтоўным, а немагчымасць патэлефанаваць расцэньвае як катаванне.

Ён паскардзіўся на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, аднак суддзя паведаміў, што такая скарга судом у дадзеным працэсе не можа быць разгледжана, што трэба звяртацца ў органы. У хадайніцтве было адмолена.

У выніку суддзя вынес пастанову аб прыцягненні Пятрухіна да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 50 базавых велічынь.

 

Нагадаем, 22 лютага блогеры атрымалі афіцыйныя папярэджанні аб недапушчальнасці парушэння палажэнняў Закона “Аб масавых мерапрыемствах”. Мясцовыя ўлады такім чынам адрэагавалі на іх заявы аб гатоўнасці выйсці на гарадскую плошчу, калі пад Брэстам не спыніцца будаўніцтва акумулятарнага завода.

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.