Чаму Анатоль Лябедзька не стрымаў сваё слова? Чаму Мікалай Казлоў гатовы ўзяць дэпутацкі мандат? Хто нанёс удар нажом у спіну Ганне Канапацкай? Навошта Васіль Палякоў дабіваецца адзінага кандыдата ў прэзідэнты?
Чацвёрты раўнд тэледэбатаў кандыдатаў на пасаду старшыні АГП прысвечаны ўдзелу партыі ў палітычных кампаніях 2019-2020 гадоў, найперш у парламенцкай і прэзідэнцкай кампаніях.
У дэбатах удзельнічаюць Васіль Палякоў, Анатоль Лябедзька, Ганна Канапацкая, Мікалай Казлоў.
Перадачу вядзе журналіст «Белсата» Глеб Лабадзенка.
Унутрыпартыйныя тэледэбаты праводзяцца ўпершыню ў гісторыі Беларусі.
8 ліпеня ў Мінску пройдзе чарговы з'езд Аб'яднанай грамадзянскай партыі, на якім выберуць новага кіраўніка партыі. Хто з чатырох патэнцыйных кандыдатаў стане новым лідэрам АГП? Напярэдадні з'езду Аб'яднаная грамадзянская партыя распачала ўнутрыпартыйныя тэледэбаты з чатырох раўндаў.
Першы раўнд можна паглядзець тут.
Другі – тут.
Трэці – тут.
Падпішыся на канал АГП-TV – і ты будзеш узброены інфармацыяй і ведамі па самым актуальным і цікавым тэмам.