A+ A A-


На беларускай мяжы зноў з’явіліся спісы неблаганадзейных

Оцените материал
(7 голосов)

28 снежня на шляху з Вільні ў Мінск на памежным пераходзе “Гудагай” для правядзення асабістага мытнага дагляду памежнікі знялі з цягніка намесніка старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіля Палякова.


Як паведамляе сайт spring96.org, падчас пільнага дагляду ён быў вымушаны здымаць вопратку і нават абутак. Гэта ўжо не першы выпадак за апошні час, калі палітыку на дзяржаўнай мяжы ўчыняюць пільны асабісты дагляд.

Аналагічны выпадак адбыўся з ім 4 снежня ў нацыянальным аэрапорце “Мінск”, калі спадар Васіль разам з групай праваабаронцаў накіроўваўся па справах у Варшаву. Як толькі памежніца праверыла пашпарт палітыка, адразу паклікала старшага, той у сваю чаргу выклікаў памежнікаў, якія для правядзення мытнага дагляду рэчаў нават вярнулі зданы багаж. У выніку тады Васіль Палякоў ледзь не спазніўся на самалёт.

Зараз, пасля правядзення асабістага дагляду намеснік старшыні АГП быў вымушаны карэктаваць свае планы, дабірацца да Мінска самастойна, чакаючы амаль тры гадзіны мясцовага дызель-цягніка. Пры гэтым, памежнікі ды мытнікі нават не хавалі тое, што асабістыя дадзеныя палітыка знаходзяцца ў іх нейкай спісачнай базе дадзеных. Па дазвол на правядзенне асабістага дагляду палітыка мытнікі тэлефанавалі начальніку Ашмянскай мытні.   

Васіль Палякоў: “фактычна, цягам апошняга месяца ў дачыненні да мяне памежнікі разам з мытнікамі двойчы выкарысталі на дзяржаўнай мяжы працэдуру асабістага дагляду. Для мяне, як законапаслухмянага грамадзяніна гэта вельмі непрыемна. Я рыхтую адпаведныя запыты на імя старшынь памежнага ды мытнага камітэтаў, каб растлумачылі, чаму маё прозвішча выклікае ў памежнікаў такую нервовую рэакцыю і на якой падставе мае дадзеныя занесеныя ў так званую "спісачную базу дадзеных”.

Напамятаем, асабісты дагляд Васіля Палякова праводзіў галоўны інспектар МП “Гудагай” Сяргей Косцень, у якасці панятых былі запрошаны мытнікВіктар Матусевіч і салдат-памежнік Ігар Трубчык.  

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.