Logo
 Версия для печати

Мікалай Уласевіч працягне змаганне за дэпутацкі мандат

Оцените материал
(0 голосов)

Кандыдат у дэпутаты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Уласевіч працягне змаганне за атрыманне дэпутацкага мандату толькі ў сельскі Савет Варнянаў, што ў 20 кіламетрах ад Літоўскай мяжы.

У Астравецкі раённы Савет яго вылучэнне заблакавала сама Лідзія Ярмошына, а ў Гарадзенскай абласной выбарчай камісіі ў заяве Уласевіча знайшлі шэраг парушэнняў.

На думку самога актывіста АГП, яго не дапускаюць да барацьбы за ўладу з-за ягонай праграмы, з якой ён пайшоў на мясцовыя выбары:  

- У ёй чатыры пункты: першы - спыніць будаўніцтва Астравецкай АЭС – гэта абсалютнае зло, гэта знак бяды. Другі пункт – прыцягнуць да адказнасці карупцыянераў. Ёсць у нас тут высокапастаўленыя карупцыянеры, якія ніяк не могуць адказаць за свае ўчынкі не вельмі прыгожыя, мякка кажучы. Трэці пункт – малы памежны рух мусіць быць запушчаны, бо наш бок заблакаваў дамоўленасці з Літвой. І апошні, чацвёрты пункт, у Варнянах будзе працаваць баня. Больш за пяць гадоў таму старшыня райвыканкама паабяцаў, што ў Варнянах з’явіцца баня, але сваё абяцанне так і не выканаў.  

На пытанне, якім чынам мог бы Уласевіч паспрыяць увядзенню ў дзеянне закона аб малым памежным руху з Літвой, Мікалай Уласевіч адказаў, што тады меў бы права звярнуцца з такім запытам у вышэйшыя інстанцыі.