A+ A A-


Мархотка: Прэзідыўм неправамоцны прымаць такія рашэнні

Оцените материал
(7 голосов)

Прэзідыум Салігорскага раённага Савета дэпутатаў не задаволіў патрабаванне мясцовага прадстаўніка БХК, актывіста АГП Леаніда Мархоткі аб адмене неправавога выканкамаўскага рашэння “Аб вызначэнні месцаў правядзення масавых мерапрыемстваў”.


Актывіст намераны звярнуцца з гэтай нагоды са скрагай у Мінскі абласны Савет дэпутатаў, паведамляе сайт spring96.org.

Нагадаем, рашэнне Салігорскага райвыканкаму №427 было прынята 27 лютага 2015 года і набыло моц 4 красавіка. На думку мясцовых праваабаронцаў, гэты дакумент не адпавядае стандартам Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, які падлягае непасрэднаму прымяненню на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Уведзеныя гэтым рашэннем амбежаванні праваабаронцы лічаць непрапарцыйнымі і недапушчальнымі ў дэмакратычным грамадстве.

Леанід Мархотка рашэнне прэзідыума Салігорскага райсавета пракаментаваў наступным чынам:

- Справа ў тым, што прэзідыўм неправамоцны прымаць такія рашэнні. У сваім звароце, у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, я патрабаваў разгляду свайго звароту і прапанаванага новага праекта пастановы “Аб свабодзе сходаў у г.Салігорску і Салігорскім раёне” на сесіі дэпутатаў і ў маёй прысутнасці. Старшыня Савета Лідзія Клішэвіч і ўзначальваемы ёй прэзідыўм беспадстаўна адмовіліся прадставіць мой праект на разгляд дэпутатаў падчас чарговай сесіі. Прыняўшы рашэнне самастойна, яны наўпрост перавысілі свае паўнамоцтвы. Безумоўна, буду звяртацца са скаргай у абласны Савет, бо, відавочна, парушаны заканадаўча замацаваная працэдура і рэгламент.

Абвяргае актывіст АГП і сцверджанні спадарыні Клішэвіч аб “належным уведамленні” яго аб месцы і часе правядзення паседжання прэзідыума, куды правабаронца не змог патрапіць асабіста:

- Я папярэджваў старшыню Савета, што планую замежную паездку і прасіў паведаміць дату паседжання загаддзя, каб мець магчымасць скарэктаваць свае планы. Гэтага не адбылося, а паседжанне правялі ў маю адсутнасць.



Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.