A+ A A-


Марголін: Улада не зацікаўленая ў барацьбе з карупцыяй

Оцените материал
(14 голосов)
Леў Марголін Леў Марголін

Віцебскі гарвыканкам адмовіў лідэрам правацэнтрысцкай кааліцыі ў правядзенні круглага стала па праблемах карупцыі. 


Згодна атрыманаму сёння лісту, пісьмовы зварот правацэнтрыстаў быў «пакінуты без разгляду па сутнасці», таму што «зварот юрыдычнай асобы павінен утрымліваць асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты, завераны пячаткай юрыдычнай асобы».

Аднак сапраўдная прычына чарговай адмовы палягае ў тым, што ўлада папросту не зацікаўленая ў барацьбе з карупцыяй. Такую думку выказаў у каментары сайту ucpb.org намеснік старшыні АГП Леў Марголін.

«Стала ўжо добрай традыцыяй, калі кіраўнікі правацэнтрысцкай кааліцыі падчас паездак у рэгіёны наведваюць выканаўчыя камітэты з прапановай правесці круглы стол па праблемах карупцыі, – кажа Леў Марголін. Гэтая з'ява непакоіць і апазіцыю, і простых людзей, і, мяркуючы па афіцыйных СМІ, цікавіць уладу. Але на самой справе, і гэта бачна па адказу, улада не зацікаўленыя ў барацьбе з карупцыяй і грамадскім абмеркаванні гэтай праблемы. Чыноўнікі шукаюць розныя фармальныя падставы, каб адмовіцца ад такіх мерапрыемстваў. Напрыклад, у гэтым выпадку не было пячаткі. Але, калі вы маеце жаданне правесці такое мерапрыемства, і ёсць сумненні, а ці сапраўды гэта АГП, БХД ці «Рух за Свабоду!», звярніцеся ў афіцыйна зарэгістраваныя арганізацыі. Прасцей было б патэлефанаваць і спытаць, а ці насамрэч гэта ваша ініцыятыва. І, калі яна сыходзіць ад вас, то мы с задавальненнем правядзем такое мерапрыемства. Аднак гэта не робіцца. І зразумела чаму. Бо практычна па пытаннях карупцыі ўладзе аказаць няма чаго. Акрамя агульных пастаноў, агульных сказаў нічога канкрэтна не рабілася, не робіцца і рабіцца не будзе».  

Нагадаем, 22 лютага прайшла сустрэча прадстаўнікоў правацэнтрысцкай кааліцыі з актывам Віцебска. У ёй ўзялі ўдзел намеснік старшыні АГП Леў Марголін і першы намеснік старшыні руху «За Свабоду!» Юрась Губарэвіч. Апазіцыйныя палітыкі наведалі Віцебскі гарвыканкам і ўручылі гарадской адміністрацыі зварот аб правядзенні сумеснага круглага стала па пытаннях процідзеяння карупцыі. Яны прапанавалі правесці гэтае мерапрыемства таксама з удзелам мясцовых актывістаў і кіраўнікоў праваахоўных органаў.

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.