A+ A A-


Суд Маладэчанскага раёну: Лябедзьку, Рымашэўскаму, Губарэвічу – па 15 сутак

Оцените материал
(12 голосов)

У судзе Маладэчанскага раёну 11 сакавіка ідуць суды над удзельнікамі «Маршу недармаедаў», які адбыўся 10 сакавіка.


Як паведамляе БелаПАН, затрыманага ўчора актывіста АГП Дзяніса Красачку аштрафавалі на 50 базавых велічынь за ўдзел у «Маршы недармаедаў».

Такі ж штраф, 50 базавых велічынь, прысудзілі старшыні Менскай абласной арганізацыі БСДП Алесю Абрамовічу.

Старшыню руху «За Свабоду» Юрася Губарэвіча абвінавацілі ў парушэнні парадку арганізацыі альбо правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Яму прысудзілі 15 сутак. Такі ж тэрмін атрымалі старшыня АГП Анатоль Лябедзька і сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі. Прадстаўніца БХД Вольга Кавалькова – 7 сутак.

Лябедзька, Губарэвіч, Рымашэўскі і Кавалькова былі затрыманыя ў пятніцу вечарам у Маладэчне неўзабаве пасьля акцыі, у якой, паводле розных ацэнак, прыняло каля тысячы чалавек. Па словах Губарэвіча, усяго ў Маладэчне ўчора былі затрыманыя 13 чалавек.

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.