За ўдзел у прэсавай канферэнцыі каля брамы рэстарану «Поедем поедим» у Курапатах Анатоля Лябедзьку аштрафавалі на 50 базавых велічынь.
Працэс над Анатолем Лябедзькам адбыўся 2 жніўня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску.
Суддзя Вікторыя Шабуня прызнала яго вінаватым паводле ч. 3 арт. 23.34 КоАП «Парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавага мерапрыемства».
Анатоль Лябедзька на сваёй старонцы ў Фэйсбук так адрэагаваў на гэты прысуд:
«I калі вы ўжо нажрэцеся, спытаў я «суддзю» Шабуню? Яе рэакцыя...»
Нагадаем, 21 чэрвеня лідэры апазіцыі і абаронцы Курапатаў падсумавалі вынікі трохтыднёвых пратэстаў супраць рэстарану «Поедим поедим» у Курапатах, а таксама правялі прэс-канферэнцыю.