A+ A A-


Касцюковіч: Выклікі ў суд маюць палітычны падтэкст

Оцените материал
(4 голосов)

На чарговае судовае пасяджэнне з нагоды правядзення агітацыйнага мерапрыемства выкліканыя сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў Берасці.

Яно пройде 12-га сакавіка ў судзе Ленініскага раёну. Праваахоўнікі лічаць, што пікет на вуліцы Савецкай ад кааліцыі “Талака” быў незаконным. Удзельніца пікету Дыяна Касцюковічкажа, што такая рэакцыя на перадвыбарчы пікет наўпрост звязаная з пасланнем партыі:

- Што дазволена, што не дазволена – мабыць улады самі не ведаюць. На гэтым месцы да нас стаялі людзі з пікетам, дык нічога. А мы ўжо атрымалі позву ў суд. Гэта, канешне, мае палітычны падтэкст. Бо мы занадта многа выступаем за сумленные выбары, што ўладзе наогул не патрэбна.

Пікет прайшоў у Берасці 24-га лютага каля кінатэатра “Беларусь”. Ва ўдзельнікаў пікету перапісалі пашпартныя звесткі, а таксама на актывістаў напалі так званыя «цітушкі», якія былі ў нецвярозым стане.

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.